Прызнанне таленту

Па выніках  2009г. за ўдзел у ХІІІ рэспубліканскай канферэнцыі вучняў па астраноміі, біялогіі,  інфарматыцы, матэматыцы, фізіцы і хіміі  пяць вучняў Ляхавецкага д/с-СШ узнагароджаны першай прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Кульбеда Сяргей (7 клас), Уладзіслаў Гапанюк, Віктар Яўтушык, Сяргей Нікіцюк (усе-8 клас) і Дзмітрый Касянюк (зараз — вучань 8 “В” класа раённай гімназіі) пад кіраўніцтвам настаўніка  фізікі Івана Кульбеды на суд журы прадставілі работу “Самаробныя тэлескопы і фатаграфаванне зорнага неба”. На ўрачыстай лінейцы, прысвечанай апошняму званку, Пётр Губей, старшыня раённага Савета дэпутатаў, юным ляхавецкім Кулібіным уручыў адпаведныя пасведчанні за подпісам Прэзідэнта краіны А.Р.Лукашэнкі.
 Аналагічнае пасведчанне атрымаў і Юрый Янкевіч, вучань 11’“Б” класа раённай гімназіі,  па выніках ХХ рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ за 2009г.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час уручэння пасведчанняў.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


sellmax.com.ua

www.progressive.ua

https://onlyyou.od.ua