Медаль як напамін пра баявое юнацтва

У юбілейны год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Прэзідэнт краіны падпісаў указ аб узнагароджанні медалём “70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вязняў фашысцкіх канцлагераў, турмаў і гетта. У нашым раёне гэтую высокую ўзнагароду дзяржавы атрымаюць 75 жывых удзельнікаў і сведкаў ваенных падзей. 
З кожным годам тых лю­дзей, якія са зброяй у руках вызвалялі Радзіму ад фашызму, змагаліся за мірную яе будучыню, становіцца ўсё менш і менш. У Чарнянскім сельсавеце такіх усяго пяць чалавек. Мікалай Аляк­сандравіч Трацюк і Іван Андрэевіч Карабчук з вёскі Чарняны – былыя партызаны. Яны і сёння памятаюць, якімі цяжкімі былі баявыя паходы і якімі жорсткімі – баі. Добра памятае пераможны май 1945-га і Міхаіл Рыгоравіч Герасевіч з вёскі Новы Двор. Разам з іншымі байцамі прайшоў ён Венгрыю, Югаславію, а радасны дзень заканчэння вайны сустрэў у аўстрыйскай Вене.Няпросты лёс выпаў на долю Аляксандра Ігнатавіча Літвінюка з вёскі Новы Двор і Надзеі Іосіфаўны Вакульскай з вёскі Субаты. Іх вывезлі немцы на чужыну, у Германію, дзе кожны дзень быў для вязняў цяжкім выпрабаваннем. Каб уручыць усім гэтым людзям юбілейныя медалі, у дом кожнага з іх наведалася цэлая дэлегацыя. Ваенны камісар раёна Алег Шышацкі, старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Бойка, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Аляксей Дзямінскі, старшыня Чарнянскага сельвыканкама Аляксандр Пятручык віншавалі ветэранаў з узнагародай, дзякавалі за мір, які яны адстаялі, а вучні Чарнянскай СШ дарылі ветэранам кветкі і ўважліва слухалі іх расказы пра вайну.
Святлана МАКСІМУК.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 11.06.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Туроператоры украины

ry-diplomer.com/novaya-forma-diploma-2014

Битумная черепица Shinglas Соната