“Мы – адна сям’я”

Кожны з нас чакае выхадных, каб адпачыць, заняцца сваімі справамі. Але ёсць прафесія, у якой не бывае выхадных. Прыёмныя бацькі са сваімі дзецьмі не толькі штодня, але і ўвогуле кругласутачна. Своеасаблівы выхадны мамам, у якіх ёсць прыёмныя дзеці, а ў раёне на сённяшні дзень створана 15 прыёмных сем’яў, дзе выхоўваецца 19 дзяцей, вырашылі даць у сацыяльна-педагагічным Цэнтры, сабраўшы іх на чарговае пася­джэнне клуба “Сямейны ачаг”. Называлася сустрэча “Мы — адна сям’я”. Спецыялісты Цэнтра падрыхтавалі для бацькоў гульнёвы занятак “Сказ аб бярозцы”. Карысны ён быў тым, што даў магчымасць матулям прааналізаваць жыццёвыя сітуацыі, прымяніць іх да сваёй сям’і. А потым за кубкам чаю прыёмныя мамы маглі пагутарыць, абмяняцца думкамі, падзяліцца радасцямі, параіцца, адным словам, адпачыць.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час пасяджэння клуба “Сямейны ачаг”.

Опубликовано в «ГЧ» 11.06.2014 г. 

Добавить комментарий


Buy Mix Trenbolone online in USA

www.profshina.kiev.ua

лестницы из нержавейки
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!