ПРАГРАМА “МАК”

Нарказлачыннасць уяўляе ўсё большую небяспеку для грамадскага парадку. Яе доля ў агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў павялічваецца. Супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў праводзяць пэўную работу па спыненню незаконнага абароту наркотыкаў. Для барацьбы з наркаманіяй у маладзёжным асяродку праводзяцца аператыўна-прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне фактаў ужывання наркатычных сродкаў. Моладзі растлумачваюць пра негатыўныя вынікі такіх шкодных звычак, пра адказнасць за правапарушэнні, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў. Работнікі міліцыі перыядычна адпрацоўваюць месцы масавага адпачынку моладзі з мэтай выяўлення асоб, якія распаўсюджваюць наркатычныя сродкі ці знаходзяцца ў наркатычным ап’яненні.
З 1 чэрвеня па 31 жніўня на тэрыторыі раёна праводзіцца спецыяльная праграма “Мак”, накіраваная на знішчэнне наркатычнай сыравіннай базы расліннага паходжання і прыняцце мер да вінаватых асоб. А апошнія – даволі строгія.
У 2013 годзе ў час правядзення праграмы “Мак” супрацоўнікі райаддзела міліцыі выявілі 6 фактаў незаконнага сеяння маку і канапель агульнай плошчай 1175 квадратных метраў, знішчылі 1578 кілаграмаў алейнага маку і канапель.
Хацелася б звярнуць увагу на тое, што асобы, якія добраахвотна здадуць наркатычныя сродкі, і тыя, хто актыўна будзе садзейнічаць выкрыццю ці папярэджанню злачынства, звязанага з незаконным абаротам наркотыкаў, вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці.
Андрэй КУХНАВЕЦ, оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Маларыцкага райаддзела міліцыі.

Опубликовано в «ГЧ» 11.06.2014 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.