«Вандроўнік» Вольгі Бачай

Маларыцкая зямля здаўна славіцца не толькі матэрыяльнымі, але і духоўнымі багаццямі. Яна на дзіва шчодрая на таленавітых людзей. Ёсць яны ў розных сферах жыцця. Не засталася абдзеленай ў гэтым плане і літаратурная ніва. Пацвярджэнне таму — новы зборнік паэзіі, які нядаўна ўбачыў свет, дзякуючы ініцыятыве і намаганням работнікаў раённай бібліятэкі. Аўтарам яго з’яўляецца Вольга Бачай, педагог-псіхолаг СШ №1 г.Маларыты. Цудоўна аформленая кніжка мае назву “Вандроўнік я на зямлі…”, складаецца з дзвюх частак і змяшчае 107 вершаў. Дарэчы, другая частка (36 вершаў) адрасавана дзецям. Іх Вольга Міхайлаўна піша ў першую чаргу для сваёй дачкі Сафіі, якая з’яўляецца першым слухачом, чытачом і крытыкам. Прадстаўленыя вершы кранаюць глыбінёю думкі, шчырасцю, лёгкасцю. Аўтар па-філасофску разважае над сэнсам жыцця, спрабуе пры дапамозе мастацкага слова даць адказы на вечныя пытанні зямнога быцця.
На здымку: Вольга Бачай са сваёй першай кнігай.

Добавить комментарий


полив газона

https://seotexts.com

www.pharmacy24.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!