Сярод чэмпіёнаў Беларусі і нашы дзяўчаты

У Мінску закончылася маладзёжнае першынство Рэспублікі Беларусь сезона 2013-2014 года па праграме развіцця жаночага футболу ФІФА. Спаборніцтвы праводзіліся ў трох узроставых групах з верасня 2013 па май 2014 года. 8 каманд (зборныя абласцей і 2 каманды з Мінска) па кругавой сістэме вызначалі мацнейшых.
У гэтых спаборніцтвах паспяхова выступілі зборныя каманды Брэсцкай вобласці. Адразу дзве з іх сталі чэмпіёнамі. У фінальным матчы за першае месца ў старшай узроставай групе (2000-2001 г.н.) зборная Брэсцкай вобласці (ў асноўны час 0:0) ва ўпартай барацьбе атрымала перамогу над першай камандай Мінска. У складзе каманды-чэмпіёна выступала і Юля Чарнаброўкіна з Лукаўскай сярэдняй школы, дзе трэнер Дзмітрый Марук. Дахаты Юля вярнулася з дыпломам І ступені, медалём і ў званні чэмпіёнкі Рэспублікі Беларусь.
Яшчэ адзін агульнакамандны кубак пераможцаў першынства зборная Брэсцкай вобласці атрымала за перамогу ў малодшай узроставай групе (2004-2005 г.н.), атрымаўшы ў стыкавым матчы за першае месца ўпэўненую перамогу над камандай Магілёўскай вобласці з лікам 6:2. І тут не абышлося без маларыцкіх футбалістак. Сярэдняя школа №1 па праву можа ганарыцца Аняй Грузінскай, якая стала чэмпіёнкай у сваёй узроставай групе (трэніруе Аню Аляксандр Лядзінскі). У цэлым нядрэнна выступіла і зборная дзяўчат сярэдняга ўзросту (2002-2003 г.н.). У матчы за трэцяе месца яны ўступілі толькі зборнай Мінскай вобласці, якую, дарэчы, трэніруе выхаванец маларыцкага футбола Віктар Бойка. У гэтай зборнай выступалі адразу 5 футбалістак з Маларыты, якія вярнуліся дамоў з дыпломамі і медалямі за ўдзел у турніры. Думаю, што на наступны год і гэтыя дзяўчаты стануць пераможцамі і мы назавем іх імёны.
Аляксандр СЯРГЕЕЎ.
НА ЗДЫМКУ: Аня Грузінская і Юля Чарнаброўкіна – чэмпіёнкі РБ па футболу.

Опубликовано в «ГЧ»  11.06.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.