“Калабкі” і “Вікторыя” – у “Вялікай гонцы-2014”

Юныя знаўцы з раённай гімназіі прынялі ўдзел у І міжнароднай інтэрнэт-алімпіядзе студэнтаў і школьнікаў “Эрудыты планеты” ў новым праекце-анлайн гульні “Вялікія гонкі-2014”.
У інтэрнэт-алімпіядзе ад раённай гімназіі ўдзельнічала адразу 3 каманды: “Алоўкі” (вучні 4-х класаў), “Калабкі” (Іван Буглак, Антон Надзяжук, Яўген Карпук, Марына Пішчык, Ганна Пархаць, Ганна Чыж — усе з 5 “А” класа) і “Вікторыя” (Андрэй Бурда, Вячаслаў Муругін, Мікіта Піпко, Андрэй Наўрасюк, Ксенія Габрыльчук, Кірыл Андарак – зборная 6-ых класаў установы адукацыі). У выніковай турнірнай табліцы 4-класнікі занялі 12 месца сярод усіх удзельнікаў, а 5- і 6-класнікі — ІІ месцы. Каманды “Калабкі” і “Вікторыя” ўзнагароджаны імяннымі кубкамі і сярэбранымі медалямі.
-Другое месца ў міжнародным турніры “Вялікія гонкі-2014” каманд “Калабкі” і “Вікторыя” – значнае для нас дасягненне, — кажа Леанід Ксенафонтавіч. – Гэта вынік напружанай і штодзённай працы. Такія гульні, упэўнены, дапамагаюць развіццю ў дзяцей творчых здольнасцей, раскрыццю інтэлектуальнага патэнцыялу, падтрымцы ўстойлівай цікавасці да прадметаў школьнага цыкла.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Леанід Лук’­янчук, трэнер, з некаторымі знаўцамі інтэлектуальных каманд “Калабкі” і “Вікторыя” раённай гімназіі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 11.06.2014 г.

Добавить комментарий


http://agroxy.com

niko-centre.kiev.ua

best-cooler.reviews/igloo-sportsman-versus-yeti-which-cooler-is-the-best-buy/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!