З “Тэатральнага прыстанку” – з дыпломамі

Лепшыя творчыя калектывы вобласці прынялі ўдзел у абласным фестывалі аматарскага тэатральнага мастацтва “Тэатральны прыстанак”. Сярод іх былі і юныя тэатралы з Маларытчыны, якія зноў жа змаглі пакарыць журы сваімі талентамі і прафесійнай падрыхтоўкай. Дыплом абласнога фестывалю за лепшы спектакль быў уручаны ўзорнаму тэатральнаму калектыву “Каламбур” Маларыцкага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (кіраўнік Валянціна Самуйлік), які выступіў з пастаноўкай “Прыгоды Нязнайкі”. У намінацыі “Лепшая мужчынская роля” пераможцам стаў юны артыст “Каламбура” Дзмітрый Самуйлік. Пахвальны водзыў упраўлення адукацыі атрымаў тэатр гульні раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Вялікі перапынак” (кіраўнік Зоя Ляшчынская), які прапанаваў гледачам экалагічную гульнёвую праграму “Чаму дрэвы плачуць”.
Не засталося раўнадушным журы і да таленту чытальнікаў. Дыпломам першай ступені была ўзнагароджана Ганна Мірчук з Мельніцкай школы, а Андрэй Самасюк з Чарнянскай школы вярнуўся дамоў з пахвальным водзывам. Адзначаны пахвальнымі водзывамі і вядучыя праграмы – культарганізатар РЦДАДіМ Ала Шабогіна і школьніцы Ганна Мірчук і Яна Коцелева.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: калектывы “Каламбур” і “Вялікі перапынак” у час выступленняў.

Опубликовано в «ГЧ» 11.06.2014 г. 

Добавить комментарий


www.kompozit.ua

medicaments-24.net

profvest.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!