Даведаліся аб прафесіі банкіра

Фінішаваў конкурс “Даведайся аб прафесіі банкіра”, які праводзіўся на працягу 6 месяцаў паміж вучняў 10-11 класаў раённай гімназіі. Яго арганізатарам выступіў ЦБП №120 ААТ “ААБ Беларусбанк”.
Удзельнікі конкурсу праводзілі актыўную тлумачальную работу сярод насельніцтва па пытаннях карткавага бізнесу, прапаноўвалі кліентам аплачваць тавары і паслугі, выкарыстоўваючы банкаўскія карткі.
Нядаўна камісія вызначыла пераможцаў. Першае месца заняў Максім Паўлаў, вучань 10 класа, які набраў 212,5 бала, другое – Павел Шабогін, вучань 10 класа, трэцяе – Вікторыя Майсеенка, вучаніца 10 класа. Яны, як і ўдзельнікі конкурсу Андрэй Саланінка і Алена Абрамчук, што дайшлі да фіналу, але не занялі прызавых месцаў, узнагароджаны грашовымі прэміямі шляхам залічэння іх на асабістыя плацёжныя карткі.
Максім Паўлаў, які праявіў найбольшую ініцыятыву, па рашэнні камісіі ўзнагароджаны імянной карткай міжнароднага ўзору.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: пераможцы і ўдзельнікі конкурсу “Даведайся аб прафесіі банкіра” з Алегам Якубчыкам, дырэктарам, і Ірынай Глушчык, начальнікам сектара продажу рознічных прадуктаў і паслуг аддзела рознічнага бізнесу ЦБП №120 ААТ “ААБ Беларусбанк”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 11.06.2014 г.

Добавить комментарий


best-cooler.reviews

https://buysteroids.in.ua

https://best-cooler.reviews/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!