“Энергамарафон” — па-маларыцку

СШ №1 г.Маларыты атрымала сертыфікат на сто мільёнаў рублёў з абласнога бюджэту на ўкараненне ў 2015 г. энергазберагальных мерапрыемстваў. Упраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагародзіла ўстанову адукацыі грашовай прэміяй за ІІІ месца ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон-2013” у намінацыі “Лепшая творчая работа вучняў устаноў адукацыі па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў”. Конкурсны матэрыял (відэаролік) рыхтавалі Таццяна Аляксеева, вучаніца 11 “Б” класа, і Лілія Бажко, вучаніца 5 “Б” класа, пад кіраўніцтвам Аліны Крэнь, настаўніцы інфарматыкі, і Людмілы Ляўчук, намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Між іншым, за ўдзел у гэтым конкурсе Аляксандр Кос, вучань Макранскай СШ, атрымаў дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Лістоўка”, а Мікалай Засухін, выхаванец я/с №5(сярэдняя група), — дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Малюнак”.
Мікалай Навумчык.
На здымку: Мікалай Засухін.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 11.06.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.seotexts.com/seo-tekst/

подробнее

budmagazin.com.ua