У добры шлях, выпускнік!

У чацвер на гарадской плошчы традыцыйна сабраліся выпускнікі раённай гімназіі, сярэдніх школ № 1 і № 2 райцэнтра, Олтушскай СШ, Хаціслаўскай СШ, Вялікарыцкай СШ, Макранскай СШ, Ляхавецкага д/с-СШ, Гвозніцкага д/с-СШ, а таксама — кіраўнікі раённай улады, прадпрыемстваў, арганізацый, бацькі, сябры на выпускны баль.
…Пад гукі гімна Іван Лук’­янчук, выпускнік Гвозніц­кага д/с-СШ, і Вікто­рыя Галоўчык, выпускніца СШ №2 падымаюць флаг. Да выпускнікоў звяртаецца Казімір Лапіч, старшыня райвыканкама. Ён жадае выпускнікам правільна вызначыцца з далейшай жыццёвай дарогай, крочыць па ёй ўпэўнена, заўжды працаваць на карысць і для росквіту роднай краіны. Казімір Віктаравіч і Таццяна Лаўрэенка, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму, уручаюць выпускнікам медалі за поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны. Залатыя медалі атрымліваюць 7 выпускнікоў: Вікторыя Супрунюк (Олтушская СШ), Вікторыя Навасадзец (Макранская СШ), Хрысціна Кучко (Вялікарыцкая СШ), Дар’я Пукета (Вялікарыцкая СШ), Ганна Кавальчук (СШ №2), Вікторыя Галоўчык (СШ №2), Вольга Захарчук (СШ №2). Сярэбранымі медалямі ўзнагароджаюцца Лілія Скамароха (Ляхавецкі д/с-СШ) і Анастасія Бяльчук (Хаціслаўская СШ).
Многа шчырых і цёплых слоў ім, хто сёння ўжо стаіць на парозе дарослага жыцця, гавораць: Ірына Наркевіч, дырэктар Вялікарыцкай СШ, і Людміла Сцепанюк, маці выпускніка раённай гімназіі Ільі Сцепанюка. Са словамі падзякі тым, хто даў жыццё, вучыў, выхоўваў пачуцці дабрыні, справядлівасці, шчырасці ўзаемаадносін, адкрываў таямніцы нязведанага, звярнулася Ганна Кавальчук, залатая медалістка СШ №2.
Надыходзяць самыя хва­люючыя хвіліны. Адзі­наццацікласнікі выпускаюць з рук паветраныя шары – сімвал шчаслівага і бесклапотнага дзяцінства.
І вось “Школьны вальс”. Такі доўгачаканы, узнёслы і разам з тым – шчымліва-тужлівы, сумны… Выпускнікі танцуюць свой апошні разві­тальны школьны вальс.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: залаты медаль атрымлівае выпускніца Олтушскай СШ Вікторыя Супрунюк; момант раённага свята выпускнікоў 2014 года на гарадской плошчы.
Фота аўтара і Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано в «ГЧ» 14.06.2014 г. 

Добавить комментарий


на сайте

http://avtomaticheskij-poliv.net.ua

У нашей компании полезный веб портал , он рассказывает про искусственная инсеминация цена киев.
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!