Пырнік ды лебяда — для пасеваў бяда

У СВК “Чырвоны партызан” з гэтым пустазеллем, захворваннямі сельгаскультур і іх шкоднікамі змагаецца механізатар Мікалай Хатынюк

І трэба зазначыць, што ў яго гэта добра атрымліваецца: хімічную апрацоўку сельгаскультур гербіцыдамі супраць пустазелля, інсек­тыцыдамі супраць шкод­нікаў і фунгіцыдамі, супраць захворванняў вопытны земляроб заўсёды праводзіць своечасова і якасна. Таму менавіта Мікалаю Мікалаевічу, усё жыццё якога звязана з гаспадаркай і працай на зямлі, на працягу многіх гадоў давяраюць выконваць гэтую адказную і ў нейкай ступені нават небяспечную агратэхнічную аперацыю. Кіраўніцтва і спецыялісты агранамічнай службы сельгаспрадпрыемства ведаюць, што механізатар не падвядзе, бо за час працы зарэкамендаваў сябе не толькі як сапраўдны прафесіянал сваёй справы, але і як адказны і сумленны работнік. Земляроб даражыць гэтым даверам і стараецца не падводзіць, бо ведае: ад таго, як ён апрацуе пасевы, залежыць не толькі ўраджай, але і эканоміка сельгаскааператыву, дабрабыт вяскоўцаў і яго асабісты ў прыватнасці. Таму, калі “ворагі” сельгас­культур у выглядзе пырніку ды лебяды ці шкоднікаў раслін з’яўляюцца на палетках, яго апырсквальнік тут як тут. Бывае, што працаваць даводзіцца без выхадных, але ён ніколі не лічыцца з часам, бо прамаруджванне можа дорага каштаваць. А калі гэтага патрабуе сітуацыя, выконвае іншую работу, як, напрыклад, у мінулы аўторак – Мікалай Хатынюк вёў падкормку кукурузы.
Дапамагаюць гаспадарцы і дзеці. У гэтыя дні старшакласнікі, якія адпачываюць у дзённым летнім лагеры працы і адпачынку, які дзейнічае пры мясцовай школе, разам з настаўнікамі і выконваючым абавязкі галоўнага агранома Янам Габісам праводзяць відавую праполку збожжавых культур. Хлопцам і дзяўчатам з атрада “Бабры” падабаецца працаваць у полі. Як распавялі школьнікі, зносіны са спецыялістам сельгаскааператыва даюць ім шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра развіццё сельгаскультур, пра тое, што такое відавая праполка, для чаго і як яе неабходна праводзіць.
Надзея ЯЦУРА.
На здымках: механіза­тар Мікалай Хатынюк вядзе падкормку пасеваў кукурузы; інструктаж стар­шакласнікаў перад пачаткам відавой праполкі трыцікале праводзіць в.а. галоўнага агранома Ян Габіс (крайні справа).
Фота Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано в «ГЧ» 14.06.2014 г.

Добавить комментарий


www.granit-sunrise.com.ua

http://www.etalon.com.ua

http://chemtest.com.ua/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!