Мы родам з дзяцінства…

Міжнародны дзень дзяцей, які штогод адзначаецца 1 чэрвеня, супаў сёлета з першым днём работы дзіцячых аздараўленчых лагераў. З самага ранку ў “Турысцёнку” — лагеры адпачынку СШ № 1 — адчуваўся святочны настрой. Хлопчыкі і дзяўчынкі малявалі свае атрадныя газеты, рыхтаваліся да канцэртнай праграмы, удзельнічалі ў віктарыне “У гасцях у казкі”. Менавіта праз малюнкі пазнае дзіця навакольны свет. Звычайны аловак ці крэйда пераносяць яго ў чароўную краіну фантазіі. Разумеючы гэта, у святочны дзень у лагеры хлопчыкам і дзяўчынкам прапанавалі конкурс малюнкаў на асфальце. Атрымаўшы каляровую крэйду, дзеці ўзяліся за справу. І вось ужо па асфальце “пабегла” блакітная крынічка, над ёй узнялося яркае сонейка, у зялёным полі заквітнелі рамонкі і валошкі, “задрыжэла” ад ветрыку лісце на дрэвах. Хлопчыкі і дзяўчынкі малявалі лета, свой добры настрой, свой родны куточак зямлі — Маларытчыну. Той куточак, дзе праходзіць іх цудоўнае, бесклапотнае, мірнае дзяцінства. 1 чэрвеня святочныя мерапрыемствы прайшлі ў кожным з лагераў адпачынку раёна. А агульным святам для ўсіх стала дыскатэка “Перапалох у краіне гульні”, якую падрыхтавалі работнікі ГДК і Цэнтра пазашкольнай работы. Святлана МАКСІМУК. НА ЗДЫМКУ: свята ў “Турысцёнку”. Фота аўтара.

Добавить комментарий


http://pills24.com.ua

www.booker.in.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!