У гасцях у пагранічнікаў

Мы, вучні Мельніцкай базавай школы, пабывалі на экскурсіі ў аддзеле пагранічнай службы “Маларыта”.
У гэтай паездцы ўсё было незвычайным. За намі прыехаў вялікі аўтобус, і ў суправаджэнні пагранічніка Алега Аполькі мы адправіліся ў дарогу. Алег Міхайлавіч быў нашым экскурсаводам і правёў цікавую экскурсію па тэрыторыі заставы. Мы пазнаёміліся з гісторыяй пагранічнай службы, пабачылі парк аўтамабільнай тэхнікі. Яшчэ нас зацікавіла спартыўная пляцоўка. Але самыя яркія ўражанні пакінуў гадавальнік, дзе жывуць чацвераногія сябры пагранічнікаў, іх верныя памочнікі. Усяго тут каля дзесяці добра абучаных сабак. Кожны з іх можа выйсці на след злачынцы, бо сабакі, як і салдаты, нясуць службу.
Пабывалі мы і ў самой камендатуры, дзе змаглі ўбачыць зброю і рознае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца для аховы дзяржаўнай граніцы, затрымання яе парушальнікаў, ўмовы, у якіх жывуць салдаты, і пераканаліся, што яны вельмі добрыя.
Экскурсія ўсім нам спадабалася. Яна пакінула шмат уражанняў і ўспамінаў. Мы даведаліся шмат цікавага пра складаную і адказную, але вельмі важную прафесію пагранічніка. І ў многіх з’явілася жаданне служыць у пагранічных войсках, ахоўваць граніцы нашай краіны.
Кацярына КІВАЧУК, вучаніца ДзУА “Мельніцкая базавая школа”.
НА ЗДЫМКУ: у гасцях у пагранічнікаў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 18.06.2014 г.

Добавить комментарий


www.majbutne.com.ua

https://fashioncarpet.com.ua/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!