Жыццё чалавека за ўсё даражэй

У мінулы аўторак на базе ПМК-8 УП “Брэстводбуд”, СВК “Чарняны” і “Дарапеевічы” прайшоў раённы Дзень аховы працы
Выступаючы перад яго ўдзельнікамі — кіраўнікамі і інжынерамі па ахове працы сельгаспрадпрыемстваў, іншых арганізацый і ўстаноў раёна — старшыня райвыканкама Казімір Лапіч зазначыў: “Штогадовае правядзенне Дня аховы працы — гэта не даніна нейкай традыцыі, а вельмі важная справа, гэткі своеасаблівы напамін пра тое, што самае важнае і дарагое на свеце — жыццё і здароўе чалавека. І пра гэта нельга забываць ні ў будні, ні ў святы…”
Так, забываць нельга. Ды, на жаль, у мітусні штодзённых спраў, за выкананнем розных заданняў і вырашэннем вытворчых праблем на прадпрыемствах і ў арганізацыях часта ўпускаюць не менш важныя пытанні – стварэнне бяспечных умоў працы і кантроль за выкананнем тэхнікі бяспекі. А ў выніку — няшчасныя выпадкі на вытворчасці, здараецца, што і гінуць людзі. Іншы раз з-за нядбайнасці і расхлябанасці самога пацярпелага, а часам – па віне спецыялістаў, якія не пракантралявалі работніка. Летась, напрыклад, такіх няшчасных выпадкаў было зарэгістравана шэсць, чатыры з іх – з цяжкімі вынікамі. Не лепшая сітуацыя і сёлета. З пачатку года на прадпрыемствах і ў арганізацыях мелі месца ўжо шэсць выпадкаў вытворчага траўматызму. А гэта 283 дні не­пра­цаздольнасці і 57,7 міль­ёна рублёў, затрачаных на выплату бальнічных лістоў. Праўда, сказаць, што ў раёне нічога не робіцца дзеля захавання бяспекі людзей на вытворчасці, бу­дзе не­справядліва. У мінулым годзе на ахову працы было зрасходавана 4,9 мільярда рублёў, у першым квартале сёлета – ужо 785 мільёнаў. Гэтыя лічбы падчас пленарнага пасяджэння агучыў у сваім выступленні намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай камісіі па ахове працы Эдуард Кан­дзярэшка. У раёне штогод праводзіцца конкурс сярод прадпрыемстваў на лепшую арганізацыю аховы працы, які таксама скіраваны на стварэнне бяспечных умоў на вытворчасці. Работнікі забяспечваюцца спецадзеннем, сродкамі індывідуальнай абароны – летась на аднаго работніка было зрасходавана больш за 450 тысяч рублёў. На паляпшэнне ўмоў працы і яе бяспеку скіравана і мадэрнізацыя прадпрыемстваў.
Пра тое, якія меры прымаюцца для зніжэння вытворчага траўматызму ў раёне, удзельнікам Дня аховы працы распавялі пракурор раёна Раман Гузюк, галоўны ўрач раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Уладзімір Кляцко, начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Віталь Ганчарук, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Дубач.
Але, як кажуць, лепш адзін раз убачыць, як клапоцяцца пра бяспеку і належныя ўмовы працы на вытворчасці, чым некалькі разоў пачуць. Удзельнікі Дня аховы працы мелі такую магчымасць. Спачатку — у ПМК-8, дзе, дарэчы, ім была прапанавана выстава спецадзення і абутку, а таксама сродкаў індывідуальнай абароны маларыцкага швейнага прадпрыемства “Дзіона” і сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Сцяцкевіч-Спецадзенне” з Мінска, а пасля – у СВК “Чарняны” і “Дарапеевічы”, дзе пачулі і ўбачылі шмат цікавага і карыснага. Апошняя гаспадарка заняла 3-е месца ў абласным аглядзе на лепшую арганізацыю работы па ахове працы, за што адзначана спецыяльным дыпломам, які старшыні СВК Васілю Юхімуку падчас пленарнага пасяджэння ўручыў Казімір Лапіч. Добра было б, калі б нешта з убачанага ўдзельнікі мерапрыемства і ў сябе ўкаранілі. Тады, магчыма, і вытворчага траўматызму стала б менш. Дарэчы, у наступным годзе раённы Дзень аховы працы вырашана правесці на базе СВК “Ляхаўцы”, “Ланская” і “Арэхава”. Паглядзім, чым здзівяць і парадуюць гэтыя гаспадаркі…
Надзея ЯЦУРА.
На здымку: падчас наведвання кабінета аховы працы ў СВК “Дарапеевічы”.
Фота Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано в «ГЧ» 21.06.2014 г.

Добавить комментарий


https://sribnapidkova.ua

www.best-mining.com.ua

profshina.kiev.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!