Урачыстасць з камфортам

Усе ўмовы для гэтага створаны ў банкетнай зале прыватнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Эліс-Прым”
У жыцці кожнага з нас бываюць важныя даты. Гэта – дні нара­джэння, вяселлі, юбілеі. Іх заўсёды хочацца правесці на ўсе 100%! Важна, каб любая такая святочная падзея не прайшла бясследна, а пакінула ў памяці толькі радасныя і светлыя ўспаміны, усмешкі блізкіх і сяброў. Для гэта неабходна перш-наперш адпаведнае памяшканне. Да нядаўнага часу такія мерапрыемствы ў райцэнтры можна было правесці ў рэстаране “Рыта”, кафэ “Скарпіён” і “Душэўная кухня”, барах “Фаварыт” і “Ваколіца”, у кафэ гасцініцы “Юбілейная”, сталовай прафесійнага ліцэя… Цяпер жа на карце Маларыты з’явілася яшчэ адно прывабнае месца – на вуліцы Вучгасаўскай, 11. Тут свае дзверы нядаўна гасцінна адчыніла банкетная зала на 150 месцаў.
Білал і Іна Мірзоевы з прыватнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Эліс-Прым” вырашылі заняць яшчэ адну нішу, якая пакуль што ў Маларыце вольная.
— У нашым райцэнтры, напэўна, — кажа Білал Іскандэравіч, — няма на сённяшні дзень такой вялікай і прасторнай залы, дзе можна было б правесці масавае мерапрыемства: сабраць вялікую радню, увесь працоўны калектыў, як кажуць, за адным сталом. У нас Вы зможаце згуляць вяселле, адзначыць юбілей, арганізаваць любы святочны вечар: банкет, фуршэт, прэзентацыю, карпаратыў …
Некалькі гадоў назад Білалу Іскандэравічу прыглянулася былая вучэбная база прафесійнага ліцэя, якая не выкарыстоўвалася па прызначэнню. Яна знаходзілася ў камунальнай уласнасці. У 2010г. прадпрымальнік выкупіў пусты будынак і паступова пачаў ажыццяўляць задуманае. Цяпер цяжка сказаць, наогул немагчыма, калі не ведаеш, што тут раней быў самы звычайны… кароўнік. Ад яго засталіся толькі сцены, дах і апорныя канструкцыі. Усё астатняе пабудавана наноў. На плошчы больш за тысячу метраў квадратных у адной частцы памяшкання размяшчаецца швейны цэх, дзе працуе 20 чалавек, і офіс. А вось у другой – банкетная зала, якая мае прыгожы інтэр’ер. Тут утульна, камфортна, стыльна. Усё вытрымана ў адной колеравай гаме. Складваецца ўражанне, што трапіў на казачны баль. Зала не толькі прыгожая, але і вельмі зручная, функцыянальная. Усё ў ёй прадумана да драбязы.
— У нас, сапраўды, створаны ўсе ўмовы для правядзення любой урачыстасці, — кажа Іна Барысаўна, праводзячы азнаямляльную экскурсію. – Калі заходзіш унутр, то адразу трапляеш у вялікі хол. Тут можна пасядзець, адпачыць. З правага боку знаходзяцца гардэроб і два туалетныя пакоі, злева – уваход у залу для ўрачыстасцей. У ёй прадугледжана месца для танцаў і спецыяльна абсталяваны куток для музыкантаў і размяшчэння іх апаратуры.
Для паслуг кліента – кухня. “Тэрыторыя” яе адпавядае ўсім сучасным патрабаванням. Тут ёсць цэх для гародніны, а таксама – мясны, мыечны, пакой для персанала, які абслугоўвае ўрачыстасць, з туалетам і душам. Аднак асабліва прываблівае кліентаў гарачы цэх. У ім знаходзіцца электрапліта, электрапатэльня, жарачная шафа, чатыры халадзільнікі, посуд для прыгатавання страў, спадарожны інвентар. Вялікі плюс – наяўнасць неабходнага посуду, які выкарыстоўваецца на ўрачыстасці для сервіроўкі стала. Яго можна выкарыстоўваць у час правя­дзення мерапрыемстваў. Таксама прадугледжаны колерамузыка і кандыцыянер, зона для курэння, падведзены ўсе камунікацыі.
— Па жаданні кліента можна выбраць афармленне залы любога колеру, — гаворыць Іна Мірзоева. – Паўтаруся, колер выбірае сам заказчык па свайму густу. Усё неабходнае для гэтага — уласнай вытворчасці са швейнага цэха. Афармленне таксама мы робім самі.
— Інтэр’ер залы ўражвае сваёй прыгажосцю і кампазіцыйнай прадуманасцю. Прызнайцеся, Іна Барысаўна, напэўна, свае паслугі Вам аказвае нейкі спецыяліст высокага класа з абласнога цэнтра?
— Не, — пераконвае Іна Мірзоева. – Дэкор раблю сама, таму што па прафесіі – мадэльер-канструктар. Я люблю гэтым займацца, мне падабаецца быць у пастаянным пошуку. Узнікае многа планаў, задумак, ідэй. Па магчымасці іх рэалізоўваю практычна. Гэта, напэўна, стан маёй душы. Любую справу імкнуся давесці, наколькі гэта магчыма, да дасканаласці. Не бяруся за тое, што, ведаю, не атрымаецца, не спадабаецца іншым. Хочацца, каб чалавек, які трапіў да нас на нейкую ўрачыстасць, адчуў у першую чаргу душэўны камфорт.
Любое мерапрыемства ў нашай банкетнай зале — гэта не толькі ўрачыстая абстаноўка, выдатны сэрвіс і задаволеныя госці. Гэта яшчэ і магчымасць даць гаспадарам таксама павесяліцца, не думаючы практычна ні аб чым.
— Іна Барысаўна, што неабходна зрабіць, каб заказаць банкетную залу?
— Забраніраваць яе. Практыка паказвае, што лепш гэта зрабіць загадзя, патэлефанаваўшы на нумар 8029-2040979. Ужо зараз у нас ідзе запіс на лістапад месяц. Мы прапануем усе магчымыя варыянты. Выбар застаецца за кліентам.
* * *
Заасфальтаваны пад’езд, зялёныя газоны, тратуарная плітка ля ўвахода, лаўкі, кветкі – усё гэта адразу кідаецца ў вочы, калі падыходзіш да тэрыторыі “Эліс-Прым”, дзе размясцілася памяшканне з банкетнай залай, якое набыло цяпер другое жыццё. Акрамя таго, наяўнасць зручнай паркоўкі для аўтамабіляў гасцей і, напрыклад, вясельнага картэжа прываблівае правесці ўрачыстасць менавіта тут.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: Іна Мірзоева, гаспадыня прыватнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Эліс-Прым”; банкетная зала заўсёды чакае гасцей для правядзення ўрачыстасцяў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 25.06.2014 г.

Добавить комментарий


www.220km.net
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!