“Алімпійскія” Замшаны

Многія на пытанне, што з’яўляецца галоўным ў жыцці, адкажуць: здароўе. Сапраўды, яно патрэбна ўсім. Здароўе неабходна берагчы і  ўмацоўваць з маленства. Самы вядомы і даступны спосаб – заняткі спортам. Зыходзячы з гэтага, у Замшанскай БШ нядаўна было праведзена спартыўнае мерапрыемства “Алімпійцы сярод нас” з удзелам бацькоў.
Здаецца, нават надвор’е назірала за гэтым цікавым відовішчам: дождж пайшоў толькі пасля фінальнага свістка. І лічба 13 таксама была шчаслівай: у камандах было па 13 чалавек, а выніковы лік гульні — 13:13. Перамагла дружба! Колькі цікавых момантаў было да гэтага! Замшанскія дзеці спартыўнымі дасягненнямі вядомы не толькі ў сваёй вёсцы. Напрыклад, Аляксандр Каламіец, Сяргей Шаўчук, Мікалай Картавых – кандыдаты ў майстры спорту. А Барыс Шаргар, выпускнік 2009 года — член нацыянальнай каманды РБ па лёгкай атлетыцы, кандыдат на ўдзел ў першай юнацкай алімпіядзе ў Сінгапуры, якая пройдзе ў верасні 2010 года. На спартыўным свяце, акрамя вядучага, была група суддзяў на чале з Таццянай Пракошынай, сваю работу добра выконваў фотакарэспандэнт, таксама з ліку работнікаў школы. А якія цікавыя конкурсы праводзіліся як з выкарыстаннем звычайнага спартыўнага абсталявання (мячоў, скакалак, абручоў, кубікаў, гімнастычных палак, тэнісных ракетак), так і з выкарыстаннем прадметаў, якія, на першы погляд, не маюць адносін да спорту (напрыклад, вёдры, бульба). Аказваецца,  весела і з карысцю могуць праводзіць час не толькі дзеці,  але і іх бацькі. Трэба было бачыць, як стараліся яны на спартыўнай пляцоўцы і выконвалі заданні не горш за сваіх дзяцей.
Ну, а якія ж спаборніцтвы могуць быць без ўзнагароджвання пераможцаў! Салодкія прызы і фруктовыя напоі атрымалі не толькі ўсе ўдзельнікі спаборніцтваў, але  і балельшчыкі. Спонсарам гэтага мерапрыемства выступіў Маларыцкі кансер-вавагароднінасушыльны камбінат. Свята ўдалося.
Калі мы хочам бачыць сваіх дзяцей здаровымі і шчаслівымі, то трэба выхоўваць у іх любоў да фізкультуры і спорту,вучыць з карысцю для здароўя праводзіць свой вольны час. А будуць шчаслівымі і здаровымі нашы дзеці, бу­дзем шчаслівымі і мы. Як заканамерны вынік —  будуць моцнымі нашы сем’і.
Надзея Дзем’янюк.
На здымках: моманты свята “Алімпійцы сярод нас”.
Фота Аксаны Абрамук.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


別れさせ屋 長野県

sribnapidkova.ua

www.topobzor.info