Георгій Саджая – вызваліцель Маларытчыны

Пры краязнаўчым музеі “Спадчына” раённай гімназіі існуе пошукавая група. У час выканання чарговага задання юныя следапыты на помніку, што знаходзіцца ў скверы ў канцы Савецкай на скрыжаванні дарог на Олтуш і Збураж, прачыталі, што тут пахаваны Георгій Саджая. Члены пошукавай групы зацікавіліся, як на Маларытчыну трапіў грузін, чаму ён тут менавіта пахаваны? Праз некаторы час яны здолелі высветліць наступнае.
Георгій Саджая нарадзіўся ў 1918 г. у в. Абуджы Цалянджыкскага раёна Грузінскай ССР… У час аднаго з баёў Георгій Платонавіч трапіў у палон, а пазней аказаўся ў Крушчынскім канцлагеры, арганізаваным фашыстамі на польскай зямлі. Немцы планавалі стварыць “грузінскі легіён” са здраднікаў. Неўзабаве Георгій разам з іншымі вязнямі стварыў у лагеры падпольны штаб, а праз Юзефа Кацілы, жыхара мясцовай вёскі Жэлінец, была наладжана сувязь з польскімі партызанамі.
Гітлераўцы даведаліся пра намер палонных раздабыць зброю і, падняўшы мяцеж, выбрацца на волю. Дзеля засцярогі немцы вырашылі пакараць некалькі найбольш непакорлівых. Пачаліся частыя допыты. Гітлераўцы сталі ўчыняць невыносныя здзекі. Нельга было губляць больш ні хвіліны. Георгій і яго сябры сталі арганізоўваць групавы ўцёк.
Цёмнай дажджлівай ноччу 4 чэрвеня 1943 г. Георгій Саджая і Мітрафан Шэлія з некалькімі таварышамі, узброіўшыся самаробнымі нажамі, паўзком дабраліся да калючага дроту агароджы. Вартаўнік з аўтаматам на грудзях паволі набліжаўся, бесклапотна пасвістваючы сабе пад нос… У выніку ўдала спланаванай аперацыі каля 50 вязняў схаваліся ў лесе да таго часу, калі фашысты паднялі трывогу і закрылі лаз.
Як родных братоў прынялі польскія партызаны воінаў-грузінаў. Хутка Георгій Саджая быў назначаны камандзірам партызанскага ўзвода.
Узвод Саджая ў скла­дзе партызанскага атрада правёў многа баявых аперацый. Таксама была здзейснена не адна дыверсія на камунікацыях ворага на польскіх дарогах. Неяк партызаны, звязаўшы невялікія плыты, ноччу пераплылі паўнаводны Буг і апынуліся на тэрыторыі СССР. Раніцай 1 лістапада 1943 г. Георгій Саджая, Мітрафан Шэлія і іх баявыя сябры злучыліся з партызанскім атрадам імя Леніна, які дзейнічаў у ваколіцах Брэста.
Аднойчы разведчыкі паведамілі камандзіру атрада, што паблізу вёскі Яблычнае эсэсаўцы вядуць калону савецкіх салдат. Узводу Георгія Саджая было даручана вызваліць палонных. Георгій са сваімі байцамі зрабілі засаду ў лесе. Вось з-за дрэў паказаўся канвой. За імі рухаліся стомленыя, змучаныя палонныя. Многія з іх былі паранены. Партызаны, падпусціўшы калону бліжэй, выстралілі з аўтаматаў па фашыстах. У выніку ўпартай барацьбы было вызвалена 250 палонных савецкіх воінаў. Неўзабаве стала вядома, што немцы рыхтуюцца выбіць партызан з вёскі Нікольская і ўзнавіць разбураны мост на ўскрайку вёскі. Георгія Саджая і Мітрафан Шэлія накіраваліся туды, каб на месцы дэталёва вывучыць абставіны.
Устрывожаныя дзеяннямі партызан, 25 сакавіка 1944 года немцы сцягнулі да вёскі значныя сілы. У поўдзень яны адкрылі агонь з гармат. Завязаўся бой. У час адной з контратак партызана Георгія, які падняў узвод у атаку, смяротна скасіла фашысцкая куля.
Партызанам не ўдалося выбіць немцаў. Яны адышлі ў лес. Ноччу Мітрафан Шэлія з капітанам Серафісавым прабраліся ў в. Нікольская. Яны даведаліся, што мясцовыя жыхары употай ад акупантаў пахавалі адважнага камандзіра ўзвода.
Пазней, калі адгрымелі баі і наша зямля была вызвалена ад акупантаў, астанкі героя-партызана Георгія Платонавіча Саджая перазахавалі ў брацкай магіле, якая знаходзіцца ў скверы ў канцы вул. Савецкай г. Маларыта на скрыжаванні дарог на Олтуш і Збураж.
Мікалай Навумчык.
На здымках: Георгій Саджая, партызан з Грузіі, які загінуў за вызваленне Маларытчыны; тут, у брацкай магіле, Георгій Платонавіч знайшоў свой апошні прыстанак.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 2.07.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


там biceps-ua.com

gazon.net.ua/oborudovanie-dlya-sistem-avtomaticheskogo-poliva.html

http://militarycenter.com.ua