На шляху да алімпійскіх перамог

Нядаўна адзначаўся Міжнародны алімпійскі дзень. У яго межах прайшла VІІ абласная алімпійская спартакіяда сярод клубаў “Юны алімпіец” на прызы Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта РБ у Брэсцкай вобласці. Сёлета яна была прысвечана перамозе беларускіх спартсменаў на ХХІІ зімовай алімпіядзе 2014 г. у Сочы і мела дэвіз “Рухайся, вывучай, адкрывай!”. Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбылося ля стэлы “Алімпійская слава Брэстчыны”, што знаходзіцца на вуліцы Маскоўская, 149. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі НАК, Брэсцкага аблвыканкама, а таксама – спартсмены-прызёры і ўдзельнікі Алімпійскіх і Параалімпійскіх гульняў, прызёры і пераможцы чэмпіянатаў свету і Еўропы, ветэраны спорту.
Маларытчыну на абласных спаборніцтвах прадстаўлялі пераможцы раённай спартакіяды – вучні раённай гімназіі. Гэта – Сяргей Гарбацэвіч (закончыў 7 “А” клас), Данііл Селех (7 “Б”), Андрэй Вярэніч і Хрысціна Пачынчук (7 “В”), Дар’я Жлукта, Вадзім Ляўчук, Кацярына Дацык і Таццяна Карабчук (усе закончылі 8 “Б” клас). Праграма мерапрыемства ўключала правядзенне спартландыі і віктарыну, у якіх маларытчане выступілі ўдала. Сяргей Гарбацэвіч заняў ІІ месца ў алімпійскай віктарыне “Алімпійскія знатакі”. Па выніках спартландыі вучні раённай гімназіі таксама апынуліся на ІІ месцы. У якасці ўзнагароды яны атрымалі палатку і 2 спальныя мяшкі. Узнагароду юным спартсменам уручылі Юлія Несцярэнка, залатая чэмпіёнка ХХVІІІ алімпіяды (Афіны, 2004 г., бег на дыстанцыі 100 метраў), і Андрэй Макараў, удзельнік XXVII алімпійскіх гульняў 2000 г. у Сіднеі (спартыўная хадзьба).
Акрамя таго, прайшоў сімвалічны парад алімпійскіх медалёў, якія заваявалі спартсмены Брэстчыны за перыяд з 1960 па 2014 гг. Усяго ад вобласці за гэты час у іх прымала ўдзел амаль сто спартсменаў, якія заваявалі 21 алімпійскі медаль (4 залатыя, 5 сярэбраных, 12 бронзавых). У гэтую скарбонку ўнесла свой уклад і Маларытчына. На рахунку спартсменаў-выхадцаў з нашага раёна 3 медалі. Іх заваявалі Леанід Тараненка (цяжкая атлетыка), чэмпіён ХХII алімпіяды ў Маскве 1980 г. у першай цяжкай вазе (выступаў за каманду СССР), і Пётр Пачынчук (спартыўная хадзьба на дыстанцыі 20 км), сярэбраны прызёр ХХII алімпіяды ў Маскве. Леанід Тараненка ў 1992 г. на ХХIV алімпійскіх гульнях у Барселоне (Іспанія) таксама стаў яшчэ і сярэбраным прызёрам у другой цяжкай вазе.
Міхаіл Улезла, дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Маларыцкага раёна, ад арганізатараў мерапрыемства атрымаў 3 памятныя знакі ў выглядзе алімпійскіх медалёў. Яны адпавядаюць вартасці ўзнагарод, заваяваных маларытчанамі.
— Кожны з гэтых знакаў мае дыяметр 38 см, — кажа Міхаіл Міхайлавіч. – Хутка яны будуць размешчаны ў нашай “Галерыі славы”. Памятныя знакі алімпійскіх медалёў маларытчан-атлетаў, якія свой шлях у вялікі спорт пачыналі ў сценах нашай ДзЮСШ, думаецца, будуць спрыяць далучэнню жыхароў раёна да здаровага ладу жыцця, да актыўных заняткаў фізічнай культурай і спортам, а тых, хто сур’ёзна займаецца спортам, падштурхнуць да новых высокіх вынікаў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: каманда Маларытчыны на VІІ абласной алімпійскай спартакіядзе.

Опубликовано в «ГЧ» 2.07.2014 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.shtory.ua

ka4alka.com.ua

http://www.avtomaticheskij-poliv.kiev.ua/