“Медальная” кузня

Вікторыя Навасадзец — выпускніца Макранскай СШ 2014 г., залатая медалістка, удзельніца прадметных алімпіяд і навукова-даследчых канферэнцый. Яна марыць стаць настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Набываць спецыяльнасць філолага дзяўчына плануе ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна.
За перыяд з 1982 па 2014 год Вікторыя стала 51-й па ліку, хто закончыў установу адукацыі з медалём. З гэтай колькасці выпускнікоў 35 атрымалі залатыя медалі. За 32 гады толькі 6 гадоў (1984-1986, 1990, 1994, 2013) у Макранскай СШ не было медалістаў. Пачынаючы з 1995 г., штогод як мінімум адзін выпускнік установы адукацыі ўзнагароджваецца медалём. Выключэннем стаў мінулы год. Самымі ўраджайнымі былі 1995 г. (3 залатыя і 2 сярэбраныя медалі) і 1999 г. (3 залатыя і 1 сярэбраны).
Усе выпускнікі-медалісты Макранскай СШ паступаюць далей вучыцца ў ВНУ краіны. Аднак перавага аддаецца вышэйшым навучальным установам Мінска, Брэста, Гродна, Віцебска, Баранавіч, Пінска… Медалісты выбіраюць розныя спецыяльнасці. Адны з іх стаюць педагогамі, урачамі, другія — інжынерамі, ваеннымі…
Гэты факт вельмі радуе. Аднак засмучае тое, што ва ўстанове адукацыі назіраецца тэндэнцыя зніжэння агульнай колькасці вучняў. Калі, напрыклад, на канец 2012-2013 навучальнага года ў Макранскай СШ налічвалася 100 вучняў, то на канец 2013-2014 – ужо 95.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Вікторыя Навасадзец, залатая медалістка, выпускніца Макранскай СШ 2014 г.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 2.07.2014 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!