“Чытайце Пушкіна, сябры!”

Наш лагер адпачынку “Баравічок” невялікі, ён сабраў разам 28 вучняў, 2 атрады – “Непаседы” і “Чарадзеі”. Мы сталі ўдзельнікамі многіх цікавых мерапрыемстваў. Пра адно з іх проста не магу не расказаць. Гэта свята пад назвай “Мой Пушкін”, якое было прысвечана 215-й гадавіне з дня нараджэння А.С.Пушкіна.
Мы ўсе разам старанна рыхтаваліся да мерапрыемства і прынялі ў ім актыўны ўдзел. Наперабой дзеці адказвалі на пытанні віктарыны “Там, на неведомых дорожках”. Сваімі ведамі творчасці паэта здзівілі іншых Станіслаў Пуцін, Дар’я Косік і Аляксандра Косік.
Быццам у сапраўдным тэатры пабывалі школьнікі, паглядзеўшы інсцэніраваныя ўрыўкі казак Пушкіна. А Паліна Юркоўская, Дар’я Саўчук, Дар’я Кот і Аляксандра Смаль, якія сыгралі ролі царыцы-мачахі , царэўны, Чарнаўкі і іншых герояў, адчулі сябе сапраўднымі артыстамі.
Наведаўшы сельскую бібліятэку, дзеці паглядзелі кліп з паэмы “Руслан і Людміла”.
Яшчэ адзін конкурс праверыў мастацкія і архітэктурныя здольнасці хлопчыкаў і дзяўчынак. Свае таленты ў конкурсе малюнкаў “Героі казак Пушкіна” і ў пабудове казачных палацаў паказалі Юлія Смаль, Анастасія Кірылава, Сафія Максімук, Дар’я Саўчук, Віктар Вандзіч і Яўгенія Мірчук.
Свята ў лагеры завяршылася. Але ўсе мы для сябе вырашылі, што знаёмства з творчасцю А.С. Пушкіна будзем абавязкова працягваць. Раім і іншым у час летніх канікулаў пачытаць цікавыя і захапляючыя пушкінскія творы.
Яўгенія МІРЧУК, выхаванка аздараўленчага лагера “Баравічок” ДзУА “Мельніцкая базавая школа”.
НА ЗДЫМКУ: адпачынак у лагеры “Баравічок”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 2.07.2014 г.

Добавить комментарий


www.best-cooler.reviews/big-does-not-means-the-best-best-small-coolers-for-you/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!