Здароваму сэрцу – “так”!

На працягу двух дзён на Маларытчыне праходзіла рэспуб­ліканская медыцынска-асветніцкая акцыя “Скажы здароваму сэрцу — “так”. У рамках яе ўсе, хто пажадаў, маглі змераць свой артэрыяльны ціск, разам з медыкамі вылічыць індэкс масы цела, а таксама атрымаць кансультацыі спецыялістаў наконт захворванняў сэрца і сасудаў, рацыёну правільнага харчавання. Зрабіць гэта можна было ў дзвюх кропках нашага горада: цэнтральнай раённай аптэцы і кабінеце №112 гарадской паліклінікі.
Наведваючыся ў цэнтральную раённую аптэку за лекамі, маларытчане ахвотна пагаджаліся змераць свой артэрыяльны ціск. За першую гадзіну акцыі пункт вымярэння ціску наведала больш за дваццаць чалавек. Большасць з іх – жанчыны. Яны, як адзначылі медыкі, больш клапоцяцца пра сваё здароўе. Аднак, як паказала акцыя, далека не ўсе маларытчане могуць пахваліцца нормай ціску – 120 на 80. У шасці з дваццаці двух чалавек шкала танометра сведчыла аб пэўных праблемах. Усе гэтыя людзі, як высветлілася, знаходзяцца на дыспансерным уліку.
Урач-валеолаг цэнтральнай раённай бальніцы Вольга Кавалеўская адзначыла, што цяпер артэрыяльная гіпертэнзія бывае не толькі ў пажылых людзей, але і ў многіх маладых. А, між іншым, павышаны ціск — гэта рызыка інсультаў і інфарктаў. Сярод прычын павышэння артэрыяльнага ціску — стрэсы, хваляванні, шкодныя звычкі, генетычная схільнасць, а таксама лішняя вага цела.
Акрамя кансультацый медыкаў, усе наведвальнікі аптэкі змаглі атрымаць карысныя парады спецыялістаў аптэкі па ўмацаванні свайго здароўя і дапамогу ў падборы вітамінных комплексаў.
Дар’я ЛУЦЫК.
На здымку: у час акцыі “Скажы здароваму сэрцу — “так”.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 5.07.2014 г.

Добавить комментарий


Спорт Трейдс обзор

источник www.profvest.com

https://avtokum.com/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!