У райспажыўтаварыстве прайшоў урачысты сход, прысвечаны прафесійнаму святу – Дню кааперацыі

На яго былі запрошаны не толькі тыя, хто цяпер працуе ў сістэме спажыўкааперацыі, але і ветэраны гэтай галіны. Першай калег павіншавала старшыня праўлення райспажыўтаварыства Алена Цімашэнка. Яна выказала словы падзякі ветэранам працы, якія на працягу доўгіх гадоў добрасумленна працавалі ў калектыве. Алена Аляксандраўна расказала таксама пра дасягненні кааперацыі за апошнія гады. Яна пажадала сваім калегам здароўя і доўгіх гадоў жыцця, а таксама ўручыла граматы праўлення Брэсцкага аблспажыўсаюза і абкама прафсаюза работнікаў спажыўкааперацыі. Імі былі ўзнагароджаны Марына Бабура, кандытар камбі­ната кааператыўнай прамысловасці, Тамара Туркевіч, вядучы тава­разнаў­ца райспажыў­таварыства, Валянціна Коце­лева, старшы прадавец магазіна «Гарачы хлеб», Ганна Вярэніч, вядучы спецыяліст па кадрах, Ула­дзімір Хатынюк, майстар рамонтна-будаўнічых работ.
Затым выступіў старшыня райвыканкама Ка­зімір Лапіч, які прымаў удзел ва ўрачыстым схо­дзе. Звяртаючыся да прысутных, ён адзначыў, што работнікі кааперацыі адыгрываюць вялікую ролю ў развіцці раёна. Між іншым, райспажыўтаварыства – адна з самых вялікіх арганізацый ў раёне, у ёй працуе 465 чалавек.
Казімір Віктаравіч таксама падкрэсліў, што першыя, з кім сустракаюцца госці, якія наведваюць нашу краіну, – гэта работнікі гандлю. А значыць, яны фарміруюць грамадскую думку не толькі аб рабоце гандлю, але і ў цэлым аб нашай краіне. Казімір Віктаравіч пажадаў прысутным здароўя, поспехаў, дабрабыту, усяго найлепшага. Затым старшыня райвыканкама ўручыў узнагароды лепшым. У ліку такіх Любоў Кулагіна, машыніст па рамонце і мыцці спецадзення, Любоў Вярэніч, старшы прадавец магазіна «Блюз»; Тамара Куран, повар кафэ «Скарпіён».
Яшчэ адным падарункам для ўсіх прысутных у зале быў святочны канцэрт.
Павел Канановіч, студэнт БрДУ ім. А.С. Пушкіна.
НА ЗДЫМКУ: у час урачыстага сходу ў райспа­жыўтаварыстве.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 9.07.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://avtovoz.co.ua

http://maxformer.com

http://www.farm-pump-ua.com