На Капшуковы імяніны

Павіншаваць пісьменніка прыехалі вядомыя майстры паэтычнага слова Берасцейшчыны: Алесь Каско, Мікола Пракаповіч, Мікола Сянькевіч, Іван Арабейка, Іван Мельнічук, Аляксей Галасюк, Сяргей Цыплюк і інш. На сустрэчы таксама прысутнічалі мясцовыя паэты Мікалай Пацяюк і Генадзь Мішчук, сябры юбіляра, аднакласнікі, вяскоўцы. Падчас мерапрыемства Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама, уручыў Аляксею Георгіевічу Ганаровую грамату Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў.
Вядучая мерапрыемства Наталля Дворак, бібліятэкар Ляхавецкай бібліятэкі-філіяла, нагадала прысутным пра жыццёвыя вехі і творчы шлях пісьменніка, прапанавала прагляд відэароліка «Жыцця выток», фрагмента праграмы «Наш край» РУП РТЦ «Тэлерадыёкампанія «Брэст». Сваімі шчырымі развагамі пра юбіляра і думкамі пра яго творчасць падзяліліся сябры па пісьменніцкім цэху, аднакласнікі, аднавяскоўцы…
Да мерапрыемства райбібліятэка падрыхтавала разгорнутую выставу «Душа народа ў творах яго жыве», на якой былі прадстаўлены творы Аляксея Філатава, матэрыялы і фотаздымкі з асабістага архіва аўтара, літаратура аб яго творчасці. Акрамя таго, аддзел бібліятэчнага маркетынгу да 75-х угодкаў пісьменніка выпусціў буклет «З «Ляхавецкай торбай» па жыцці».
Мікалай НАВУМЧЫК.
НА ЗДЫМКУ: юбілей Аляксея Філатава ў Ляхавецкім СДК.

Опубликовано в «ГЧ» 9.07.2014 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://sweet-smoke.com.ua

продвижение сайта цена

ravak душевая кабина