На Маларытчыне стане больш яшчэ на адну праваслаўную царкву.

Цяпер на тэрыторыі раёна, па словах іерэя Віктара Паляцілы, благачыннага Маларыцкай царкоўнай акругі, 15 храмаў, якія дзейнічаюць, 6 цэркваў на могілках, адна капліца, 2 малельныя пакоі. Атрыманы ўсе неабходныя дакументы для пачатку будаўніцтва другога храма ў імя Маларыцкага абраза Божай Маці, які будзе ўзведзены ўнутры дворыка вуліц Маруды, д. 21, 21/1, 23/1 і Школьная, 15 райцэнтра. Акрамя таго, па благаславенню Іаана, епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага, малітоўныя памяшканні ў хуткім часе павінны з’явіцца ў вёсках Сушытніца, Мельнікі, Ланская і Дворышча.
Хутка адбудзецца асвячэнне новай праваслаўнай царквы і ў в. Дрочава. Яна адкрые свае дзверы ў памяшканні, у якім раней знаходзілася Дрочаўская пачатковая школа. Першага верасня 2011 г. навучальная ўстанова больш ужо не прыняла вучняў, бо была зачынена. Мясцовых дзяцей аўтобусам сталі падвозіць у Арэхаўскую СШ. У снежні 2011 г. рашэннем райвыканкама будынак школы быў перададзены праваслаўнаму прыходу ў імя святой вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы в.Арэхава.
Па словах айца Анатолія Дударчука, настаяцеля храма, цяпер у былой школе праводзяцца неабходныя будаўнічыя работы. Затым будзе ўстаноўлены купал на даху і асвечана царква.
— Па стану на 16 красавіка ў в. Дрочава пражывала 202 чалавекі, — кажа Святлана Вітаноўская, старшыня Арэхаўскага сельскага Савета.
— У в.Дрочава пражывае шмат праваслаўных вернікаў,- гаворыць айцец Анатолій Дударчук. – Многія з іх маюць шаноўны ўзрост. Таму трапіць на богаслужэнні ў в. Арэхава ім далекавата і цяжка. Па гэтай прычыне было прынята рашэнне аб адкрыцці ў вёсцы царквы.
На здымку: хутка былы будынак школы будзе асвечаны пад праваслаўную царкву.

Опубликовано в «ГЧ» 9.07.2014 г. 

Добавить комментарий


источник

https://topobzor.info

www.apach.com.ua/shop/category/parokonvektomaty-i-pechi/konvektsionnye-pechi-s-mehanicheskoi-paneliu-upravleniia
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!