Своеасаблівы рэкорд па колькасці набраных балаў сёлета ўстанавіў Антон Дацык

Ва ўчарашніх выпускнікоў устаноў адукацыі цяпер вельмі адказны перыяд у жыцці. Яны вызначаюцца, у якую ВНУ і на якую спецыяльнасць падаць дакументы. Тых, каму не пашанцуе трапіць у лік студэнтаў, чакаюць ПТНУ і ССНУ, якія таксама прапануюць шэраг спецыяльнасцей. Залічэнне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы прой­дзе на конкурснай аснове. Максімальная колькасць балаў складае 400. Сюды ўваходзіць сярэдні бал школьнага атэстата і вынікі трох ЦТ.
Па папярэдніх звестках, якія далі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, у ліку тых, у каго найбольшая колькасць балаў, — Сафія Шараварына з раённай гімназіі. У яе 346 балаў (сярэдні бал атэстата 95, грамадазнаўства 93, англійская мова 80, руская мова 78). У Ганны Кавальчук з СШ №2 — 332 балы (сярэдні бал атэстата 97, беларуская мова 92, хімія 72, біялогія 71). Добрыя вынікі паказалі і Дворак Кацярына (раённая гімназія, 330 балаў), Вікторыя Супрунюк (Олтушская СШ, 317 балаў), Іван Адрайчук (раённая гімназія, 310 балаў) і іншыя.
Аднак своеасаблівы рэкорд па колькасці набраных балаў у гэтым годзе ўстанавіў маларытчанін Антон Дацык. У яго скарбонцы для паступлення 383 балы. Сто балаў юнак атрымаў як пераможца ІІІ этапу (абласнога) рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы (дыплом І ступені), 96 – па фізіцы, 89 – па беларускай мове. Акрамя таго, у яго сярэдні бал атэстата 98. У гэтым годзе Антон з залатым медалём закончыў Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М. Машэрава (фізіка-матэматычны накірунак). Аднак дзевяць класаў юнак навучаўся ў раённай гімназіі г. Маларыты.
— Антон, куды плануеш падаваць дакументы?
— Хутчэй за ўсё у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі. Хачу набыць спецыяльнасць «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» на факультэце камп’ютарных сістэм і сетак.
— Што ж, удачы табе!
— Дзякуй!
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Антон Дацык.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 12.07.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.