Малочныя полюсы

На ферме “Чарняны” надойваюць у гэтыя дні па 18 кілаграмаў малака. Што такое “вялікае малако”, работнікі гэтай фермы ведаюць не па чутках, робячы да яго пэўныя крокі.
Практычна ўсё яно прадаецца вышэйшым гатункам. Новая ферма, якая пачала працаваць паўтара года назад, дазволіла ўзняць малочную галіну СВК “Чарняны” на больш высокі ўзровень. Не толькі павялічыць аб’ёмы вытворчасці малака, але і значна палепшыць яго якасць. Мы заехалі на ферму, калі ішла ранішняя дойка, і можна было бачыць, колькі працы, старання і адказнасці ўкладвалі даяркі Вольга Паўлава, Таццяна Клебановіч і Валянціна Мішчук, каб падаіць кожную карову згодна з патрабаваннямі сучаснай тэхналогіі дойкі. Бо ад таго, якой якасці будзе бегчы па малакаправоду малако, залежыць і заробак даярак. А ён на сённяшні дзень дастойны.
Летась надой на ферме склаў больш за 6 тысяч кілаграмаў ад кожнай каровы. І гэта ўжо вынік, за якім бачна праца ўсяго калектыву – ад загадчыцы да слесара.
Рыма Кашлей загадвае фермай 17 гадоў. І можна назваць яе паўнаўладнай гаспадыняй тут. Адразу кідаецца ў вочы парадак не толькі ў памяшканнях, але і на тэрыторыі. Уся яна агароджана, пад’езды заасфальтаваны, на работу можна прыйсці і на абцасіках, з тыльнага боку знайшлося месца і кветкавым клумбам, што радуюць вока. Трава пастаянна падкошваецца. У гэтым сезоне ўжо пяты раз, гаварыла Рыма Андрэеўна. Нідзе паперка не валяецца – для гэтага ёсць урны для смецця. Цывільна. Усё гэта называецца культурай вытворчасці. Вядома, нямала намаганняў давялося прыкласці загадчыцы, каб навесці парадак у псіхалогіі падначаленых, бо амаль усе яны перайшлі са старой фермы, і прывыкаць да новых умоў працы было не зусім проста. Аднак калі створаны цудоўныя ўмовы працы, то і парадак павінен падтрымлівацца.
— Я люблю, каб было так, як трэба, — гаворыць Рыма Андрэеўна.
І варта адзначыць, што ў час правядзення розных семінараў, праверак на гэтай ферме ў адрас загадчыцы ніколі не гучаць заўвагі ці папрокі наконт парадку.
Малако ў каровы на языку. 50% высокіх надояў загадчыца адносіць да заслуг даглядчыкаў – Алены Кулічык, Веры Хоміч, Святланы Даменка, якія сочаць за кармленнем (каровы цяпер атрымліваюць зялёную масу і канцэнтраты), чысцяць кармавыя праходы, стойлы, сочаць за выгульнымі дворыкамі і г. д. Даяркі ў сваю чаргу своечасова аддзяляюць хворых кароў, раздойваюць у асобных памяшканнях першацёлак, выпойваюць цялятак да 20-дзённага ўзросту. Адказнасць ва ўсіх свая, кожны яе адчувае – і ў гэтым ёсць агульны поспех.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКАХ: загадчыца Рыма Кашлей; даглядчыца Алена Кулічык; даяркі Вольга Паўлава, Таццяна Клеба­новіч і Валянціна Мішчук.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 16.07.2014 г.

Добавить комментарий


ford.niko.ua

best-cooler.reviews/best-beach-cooler-reviews/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!