Працаваць са знакам якасці

У нашым горадзе ўніверсальны спартыўны цэнтр “Жамчужына” расчыніў свае дзверы і гасцінна запрасіў першых наведвальнікаў у снежні 2010 г.
— З гэтага часу райцэнтр з кожным годам усё часцей становіцца месцам правядзення спартыўных мерапрыемстваў рэспубліканскага ўзроўню, – кажа Міхаіл Улезла, дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. — Акрамя таго, “Жамчужыну” штогод для правядзен­ня вучэбна-трэніровачных збораў выбіраюць не толькі каманды з Беларусі, але і Расіі. Асабліва “загружана” яна летам. Традыцыйна пік збораў прыпадае на сярэдзіну ліпеня – першую палову жніўня. Не стаў выключэннем і сёлетні год. На працягу амаль 2 месяцаў вучэбна-трэніровачныя зборы на базе “Жамчужыны” правядуць як мінімум 8 каманд. У іх ліку: нацыянальная мужчынская зборная РБ па баскетболу, нацыянальная зборная РБ па гандболу U-20, Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова, гандбольны клуб “Вікторыя-Бярэсце”, гандбольны клуб “СКА-Мінск”. Акрамя таго, плануюць прыехаць спартсмены і з Расіі. У Маларыту на трэніроўкі пры­едуць гандбалісты са спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву Прыморскай акругі г. Санкт-Пецярбурга, баскетбалісты вучылішча алімпійскага рэзерву №4 імя А. Гомельскага з Масквы. Аб многім сведчыць і такі факт. У трэці раз у Маларыту прыедуць юныя спартсменкі-баскетбалісткі са сваімі трэнерамі са спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву №71 “Ціміразеўская” г. Масквы.
— Міхаіл Міхайлавіч, чым цэнтр падкупляе спартсменаў? Чаму яны выбіраюць “Жамчужыну”?
— Сапраўды, з кожным годам усё больш каманд прыязджае да нас на вучэбна-трэніровачныя зборы. Для іх ствараем адпаведныя камфортныя ўмовы, гарантавана высокая якасць абслугоўвання. Да паслуг спартсменаў – універсальная спартыўная зала памерам 45х26 метраў (размяшчаюцца спартыўныя пляцоўкі па гандболе, міні-футболе, валейболе, баскетболе, вялікім тэнісе), стандартны басейн з 4 дарожкамі даўжынёй па 25 метраў, джакузі, саўна, трэнажорная зала з комплексам трэнажораў, “кедровая бочка”… На пастаяннай аснове ў нас працуюць буфет, пункт пракату.
З кожным годам таксама павялічваецца і колькасць спаборніцтваў рознага ўзроўню, якія праводзяцца на базе ДзЮСШ. Напрыклад, у 2013 г. прайшло 7 розных турніраў і спаборніцтваў, у якіх прыняло ўдзел больш за 700 чалавек. Не менш іх будзе і ў гэтым годзе.Прыемна адзначыць, што ў нашых сценах у гэтым годзе ўжо праведзены, напрыклад, першынство Беларусі па гандболе сярод дзяўчат 1998-1999 гадоў нараджэння, першынство Беларусі па гандболе сярод юнакоў 1999-2000 гадоў нара­джэння, паўфінальныя і фінальныя гульні на Кубак Беларусі па гандболе сярод 4 жаночых каманд.
Увесь наш калектыў паставіў перад сабой задачу: працаваць са знакам якасці. Мы разумеем, што ствараем імідж не толькі сабе, але і ўсяму раёну. Таму не маем права на абыякавасць да тых, хто на базе ДзЮСШ праводзіць трэніроўкі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Міхаіл Улезла, дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Маларыцкага раёна.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 16.07.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Предлагаем каждому www.fashioncarpet.com.ua.
экономия денег

http://farkopi.com