Тэрыторыя са знакам якасці

Пытанням навядзення парадку і добраўпарадкавання тэрыторыі на Маларыцкім кансервавагарод­нінасушыльным камбінаце надаецца ўвага не толькі падчас правядзення рэспубліканскіх суботнікаў. Належны эстэтычны стан падтрымліваецца пастаянна на працягу года. У гэтым можна пераканацца, калі пабываеш на прадпрыемстве. Стракатыя клумбы з кветкамі адразу заўважаеш, калі ступаеш на прахадную.
— Добраўпарадкаванне – такая справа, якая ніколі не павінна страчваць сваёй актуальнасці, — кажа Людміла Вазнасіменка, намеснік дырэктара камбіната. – Як тэатр пачынаецца з вешалкі, так наша прадпрыемства пачынаецца з прахадной. Тут складваецца першае ўражанне пра камбінат. Усё робім у першую чаргу для сябе. Там, дзе чысціня і парадак, там лягчэй і больш прыемна працаваць, уздымаецца настрой, а як канчатковы вынік – прадукцыйнасць працы. У нас стаіць задача забеспячэння належнага санітарнага стану на кожным квадратным сантыметры прадпрыемства. Добраўпарадкаванне тэрыторыі па-ранейшаму застаецца прыярытэтнай задачай, задачай «нумар адзін».
Тэрыторыя кансервавагарод­нінасушыльнага камбіната цяпер складае 12 гектараў. Аднак усюды чыста, акуратна, стыльна. Нідзе не ўбачыш смецця, няскошанай травы на газонах.Своеасаблівую непаўторнасць надаюць тэрыторыі невялічкі фантан перад адміністрацыйным будынкам, алеі туй…
— Штогод на добраўпарадкаванне мы выдзяляем фінансавыя сродкі, — гаворыць Людміла Вазнасіменка. – Толькі за 6 месяцаў 2014 г. на гэтыя мэты патрачана ўжо 14 мільёнаў рублёў.
— Людміла Васільеўна, але ў вас жа і так усё цяпер да ладу даве­дзена. Хіба не так?
— Так. Аднак нельга стаяць на адным месцы. Хочацца ўдаска­нальвацца не толькі ў вытворчай сферы, дасягаць пэўных вынікаў і атрымліваць за іх знак якасці. Мы, напрыклад, пастаянна абнаўляем фасад будынкаў, імкнемся стварыць камфортныя ўмовы тым, хто працуе. Цяпер практычна ўжо завершаны касметычны рамонт бытавых пакояў і пакояў для прыняцця ежы работнікамі, дзе заменена мэбля, ёсць халадзільнік, мікрахвалевая печ, электрачайнік, неабходны посуд…
У адміністрацыі камбіната многа планаў і задумак па добраўпа­радкаванню тэрыторыі. Некаторыя з іх ужо хутка будуць практычна рэалізаваны.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: на тэрыторыі кансервавагароднінасушыльнага камбіната чыста, утульна, прыгожа.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 19.07.2014 г.

Добавить комментарий


www.gefest-sv.kiev.ua/provoloki-sploshnogo-secheniya/panch-11-gefest/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!