Героі мірных будняў

Ёсць прафесіі, да якіх мы заўсёды будзем ставіцца з павагай. Адна з іх — выратавальнік. З нейкім узвышаным пачуццём мы гаворым аб людзях, якія ідуць на апраўданую рызыку, каб выратаваць жыццё і маёмасць іншых людзей. Таму, напэўна, і адзначаюць у Беларусі прафесійнае свята работнікаў выратавальнай службы двойчы на год — 19 студзеня (Дзень выратавальніка) і 25 ліпеня (Дзень пажарнай службы).
Маларыцкая пажарная служба пачынае свой адлік з 30-х гадоў мінулага стагоддзя. У той час на Маларытчыне быў ўсяго адзін будынак пажарнай вахты, якая знаходзілася па вуліцы Царкоўнай. Пасля Вялікай Айчыннай вайны пажарную службу узначаліў Іван Рыгоравіч Ярмашук. Калектыў пажарных ужо тады па колькасці амаль адпавядаў сучаснаму саставу раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Больш за 35 гадоў пажарную часць узначальваў Васіль Карпавіч Макавецкі. Ішлі гады, дзесяцігоддзі. Была праведзена поўная мадэрнізацыя матэрыяльна-тэхнічнай базы. З 1999 года пажарная служба Маларыцкага раёна стала аварыйна-выратавальнай і атрымала назву раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
— Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях аператыўна рэагуе не толькі на пажары, але і на іншыя надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару, — раскрывае асаблівасці работы выратавальнікаў начальнік РАНС Мікалай Дубач. — У 2014 годзе нашы падраздзяленні 122 разы выязджалі на ліквідацыю надзвычайных сітуацый, у тым ліку пажараў, у 22 выпадках даводзілася гасіць пажары ў экасістэме, вы­ратавальнікі прыходзілі на дапамогу пры двух дарожна-транспартных здарэннях, 49 разоў выязджалі, каб аказаць дапамогу грамадзянам і арганізацыям.
У параўнанні з мінулым годам сёлета зменшылася колькасць пажараў. Гэта вынік, у першую чаргу, актыўнай работы па прафілактыцы і папярэджанні пажараў. Абследаванні дома­ўладанняў, інфармацыйная работа з насельніцтвам, конкурсы, акцыі па супрацьпажарнай бяспецы, удзел у сельскіх сходах — выкарыстоўваецца любая магчымасць, каб данесці да людзей азы бяспекі.
Поделиться:

Добавить комментарий


https://tokyozakka.com.ua

cialis super active

budmagazin.com.ua