Прафесійны гандбол – для аматараў

Універсальны спартыўны цэнтр «Жамчужына» ў чарговы раз парадаваў прыхільнікаў прафесійным гандболам. Тут 17 ліпеня прайшла матчавая сустрэча паміж камандай Брэсцкага гандбольнага клуба імя Мяшкова-2 і зборнай юніёраў Беларусі па гандболе (U-20).
Зборная юніёраў краіны 1994 года нараджэння працягвае падрыхтоўку да фінальнага турніру чэмпіянату Еўропы-2014г., які пройдзе з 24 ліпеня па 3 жніўня ў Аўстрыі. У Маларыце спартсмены на працягу тыдня праводзілі вучэбна-трэніровачныя зборы. Планавалася, што падчас іх правядзення адбудзецца таварыскі матч з камандай «Партавік» (Украіна). Аднак па аб’ектыўных прычынах яна да Маларыты не даехала. Таму сапернікамі зборнай юніёраў (U-20) стала брэсцкая каманда «БГК-2». Гульня закончылася з лікам 23:25 не на карысць Брэсцкага гандбольнага клуба імя Мяшкова-2.
На трыбуне ў якасці балельшчыкаў прысутнічалі вучні ўстаноў адукацыі горада, жыхары райцэнтра, а таксама – Іван Семяненя, намеснік старшыні Беларускай федэрацыі гандбола, Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама…
Галоўным суддзёй спаборніцтваў быў Васіль Ляўчук, суддзя І катэгорыі (г.Мінск). Між іншым, Васіль закончыў СШ №3 г.Маларыты (клас спартыўнага накірунку). Цяпер ён з’яўляецца менеджарам па правядзенні спартыўных спаборніцтваў у Беларускай федэрацыі гандбола, а таксама старшым трэнерам нацыянальнай каманды па развіцці віду спорту (гандбол) у Міністэрстве спорту і турызму РБ.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Васіль Ляўчук, галоўны суддзя гандбольных спаборніцтваў, якія прайшлі на базе «Жамчужыны».
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 23.07.2014 г.

Добавить комментарий


https://cl24.com.ua

www.topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!