Сцяпан выйграу бой датэрмінова

Юныя баксёры, якія зай­маюцца ў секцыі, створанай Максімам Фадзеевым і трэніруе якіх дыпламаваны спецыяліст Павел Дзьячук, прымалі ўдзел у міжнародным турніры па боксу, які праходзіў у Пінску. Ён сабраў лепшых аматараў боксу з пяці краін: Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, Украіны.
Беларусь прадстаўлялі многія каманды, у тым ліку і маларыцкая. Для нашых баксёраў гэта быў першы камандны выезд. І юнакі не падвялі. З 7 чалавек, якія прымалі ўдзел у турніры, 6 прыехалі з медалямі. Гэта Данііл Крывіч (2003 г.н., 1 месца), Сцяпан Дзьячук (2000 г.н., 2 месца), Андрэй Літвінюк (1999 г.н., 2 месца), Андрэй Давыдзенка (1997 г.н., 2 месца), Андрэй Капітан (1998 г.н., 2 месца), Раман Гардзяйчук (1998 г.н., 3 месца). Удала выступіў і Уладзіслаў Арлоўскі (2000 г.н.)
Як адзначыў трэнер маларыцкай каманды Павел Дзьячук, на турнірных баях нашым баксёрам давялося мерацца сіламі ў сваіх вагавых катэгорыях з лепшымі баксёрамі і прызёрамі чэмпіянатаў Еўропы і свету. Скажам, Раман Гар­дзяйчук за выхад у фінал баксіраваў з фіналістам чэмпіянату Еўропы, Раман, на жаль, прайграў, але, на думку спецыялістаў, бой ён паказаў добры.
Упершыню выступаў за маларыцкую каманду і 10-гадовы Данііл Крывіч. Хлопчык усяго толькі некалькі месяцаў наведвае секцыю, але падае вялікія надзеі. На турніры Даніілу давялося ўдзельнічаць у двух баях. Ён іх упэўнена выйграў і прывёз дыплом за першае месца.
А Сцяпан Дзьячук вызна­чыўся не толькі тут, на міжнародным турніры, але і на першынстве Беларусі па боксу, што праходзіла ў Віцебску. Першы бой з сапернікам з Мінска Сцяпан выйграў датэрмінова (тэхнічны накаўт у другім раўндзе), у другім баі па аднагалоснаму рашэнню суддзяў перамога была зноў за Сцяпанам, толькі ў трэцім ён уступіў саперніку з Віцебска. У фінальным жа баі спрэчным рашэннем суддзяў першае месца дасталася баксёру з Віцебска. Сцяпан Дзьячук стаў другім.
Высакакласную тэхніку бою і добрую фізічную падрыхтоўку 14-гадовага баксёра з Маларыты Сцяпана Дзьячука адзначыў і трэнер нацыянальнай зборнай па боксу В. Мацяс. Ён сказаў, што Сцяпан вельмі сур’ёзны, перспектыўны, і прапанаў юнаку займацца ў вучылішчы Алімпійскага рэзерву. Пакуль што Сцяпан думае над прапановай.
На думку арганізатара секцыі па боксу Максіма Фадзеева і трэнера Паўла Дзьячука, турнір і першынство паказалі, што нашы баксёры маюць вельмі добрую падрыхтоўку і выступаюць не горш за тытулаваных.
— Нельга не адзначыць і тое, — гаварыў Максім Фадзееў, — што юнакі рас­туць і ў плане фізічнай падрыхтоўкі. Калі ў самым пачатку заняткаў у секцыі кожны з іх мог адціснуцца не больш чым 2 разы, дык цяпер мінімум 15. Я рады за іх. І вельмі прыемна, калі на спаборніцтвах падыходзяць вядомыя ў рэспубліцы трэнеры і гавораць: “У Маларыце адна з самых моцных каманд”.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКАХ: Данііл КРЫВІЧ; Сцяпан Дзьячук.

Опубликовано в «ГЧ» 23.07.2014 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


вода доставка

заказ воды белая церковь

У нашей компании полезный портал про направление Comanche Tomahawk 29 www.velotime.com.ua