Хуткая дапамога ад мехатрада

У гэтыя чэрвеньскія дні ў сельгаспрадпрыемствах раёна шырокім фронтам ідзе зялёнае жніво. Тыя гаспадаркі, дзе з нарыхтоўкай кармоў сваімі сіламі не спраўляюцца, просяць на дапамогу механізаваныя атрады  райаграпрамтэхнікі. З пачатку сезона гэтыя атрады  паспелі ўжо нарыхтаваць кармы  у СВК “Гвозніца”, “Ланская”, СП “Радзеж”, дапамаглі ўбіраць травы ў СВК “Хаціслаўскі” і “Ляхаўцы”.

На полі за вёскай Ляхаўцы, куды адправіліся мы, каб сустрэцца з механізатарамі,  работа ішла поўным ходам: удалечыні хадзіла касілка, роўныя рады падграбаў “Лайнер-1550”, скошаную траву хутка падбіраў, здрабняючы, магутны “Ягуар-850”, адзін за другім з поля адпраўляліся трактары,  адвозячы здробненую масу да сянажных сховішчаў.
Некалькі хвілін для фота­здымка ў газету, і механізатар Аляксандр Касцючык зноў сядае за штурвал свайго корманарыхтоўчага камбайна. Каб не губляць час,  размову працягваю ў камфартабельнай кабіне “Ягуара”, адначасова асабіста пераконваючыся ў тым, што ў магутнай імпартнай машыне прадугледжана ўсё для зручнай працы механізатара.
— Сапраўды тэхніка вель­мі добрая, але патрабуе пільнасці,сама стымулюе да працы, — заўважае ў размове Аляксандр. 
Працягваючы справу бацькі і брата, якія таксама механізатары, ён ужо чатыры гады працуе ў райаграпрамтэхніцы, другі сезон упраўляе “Ягуарам”. Каб навучыцца  адначасова сачыць за праграмай, якая ўпраўляе ўсімі аўтаматызаванымі працэсамі, полем наперадзе, а яно з-за няроўнасцей нярэдка прыносіць шмат праблем, і патокам здробненай масы, якая загружаецца ў прычэп трактара, давялося нямала вучыцца на практыцы. У райаграпрамтэхніцы не сумняваліся, што ў Аляксандра ўсё атрымаецца, таму і даверылі новы магутны камбайн. І не памыліліся. Маладзёжны экіпаж у складзе Аляксандра Касцючыка і Мікалая Пішчыка заўжды лідзіруе. Вось і за сёлетняе зялёнае жніво яны падабралі ўжо больш за 6 тысяч тон сянажнай масы.
Сумленна і ўмела працуюць на палях раёна і многія іншыя механізатары райаграпрамтэхнікі. Аляксандр Ярмашук і Мікалай Герасімук у складзе экіпажа на касілцы КПР-9 скасілі ўжо травы на плошчы больш за 460 гектараў, Пётр Піпко граблямі “Лайнер-1550” пераварушыў скошаныя травы на плошчы больш за 540 га, Віктар Ігнацюк  на трактары МТЗ-1221 з прычэпам ПС-45 перавёз да сховішчаў больш за 1500 тон сянажнай масы.
У цэлым сёлета два ме­ха­нізаваныя атрады райагра­прамтэхнікі нарыхтавалі 10772 тоны сянажнай масы. Дзякуючы таму, што ўся тэхніка была добра падрыхтавана (ў рамонт яе  сёлета ўклалі 100 мільёнаў рублёў), яна працуе без прастояў і аказвае значную падтрымку гаспадаркам раёна. А пра стараннасць лю­дзей, якія працуюць на гэтай тэхніцы, яскрава гаворыць той факт, што ААТ “Маларыцкая райаграпрамтэхніка” трывала лідзіруе сярод іншых прадпрыемстваў вобласці.
Між іншым, вось ужо два гады Маларыцкая райагра­прамтэхніка займае ў рэспуб­ліцы трэцяе месца на перавозцы сянажнай масы. У ААТ спадзяюцца, што і сёлета вынікі стараннай працы будуць не горшыя.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: механізатар Аляксандр Касцючык; шосты сезон працуе на “Лайнеры” Пётр Піпко.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


別れさせ屋 石川県

https://best-cooler.reviews/

Металлочерепица Яспис Словакия
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!