З тоўстай сумкай на плячы…

Студэнты цяпер на канікулах. Адны з іх адпачываюць ад вучобы, другія не марнуюць час дарам. Каму ж не хочацца з карысцю правесці лета і зарабіць уласныя грошы? Таму некаторыя юнакі і дзяўчаты ўладкоўваюцца на любую сезонную працу, іншыя — едуць у будаўнічыя атрады… Традыцыйна падмяняюць летнія адпачынкі паштальёнаў Маларыцкага РВПС студэнты ВНУ і ССНУ. Не стаў выключэннем і сёлетні год.
— Цяпер у нас на ўчастках райцэнтра часова працуюць 2 студэнты, — кажа Святлана Піпко, начальнік райвузла паштовай сувязі. – Гэта – Вікторыя Савасцюк і Дзмітрый Засухін. Мы задаволены іх добрасумленнаю працаю, адносінамі да даручанай справы.
Вікторыя Савасцюк закончыла першы курс лячэбнага факультэта Гомельскага медыцынскга ўніверсітэта, а Дзмітрый Засухін — два курсы Пінскага аграрна-тэхнічнага каледжа па спецыяльнасці “Землеўладкаванне”.
-Прасіць у мамы грошы, напрыклад, каб пайсці на дыскатэку, неяк ужо няёмка, калі табе за 19, — гаворыць Дзмітрый. – Таму на кішэнныя расходы вырашыў зарабіць сам. Куды дакладна потым іх патрачу, пакуль не вырашыў. Між і ншым, мінулым летам я таксама працаваў – грузчыкам. Зарабіў за месяц амаль 2 мільёны рублёў. У час вучобы яны вельмі спатрэбіліся. Гэта дае магчымасць хоць некаторы час быць фінансава незалежным ад бацькоў. А наконт прафесіі паштальёна… Яна, напэўна, для тых, хто добра ведае горад, любіць хутка і шмат хадзіць.
-Студэнту грошы ніколі не бываюць лішнімі, — пераканана Вікторыя. — Асабліва, калі вучышся ў вялікім горадзе і далёка ад дому. Куды іх патраціць, заўсёды зной­дзецца, але я таксама, як і Дзіма, пакуль што дакладна не вырашыла.
Мне працаваць паштальёнам падабаецца. Штодзень новыя знаёмствы, сустрэчы, уражанні… З задавальненнем кладу ў паштовыя скрынкі газету “”. Падпісчыкі яе чакаюць з нецярпеннем. Газета карыстаецца папулярнасцю. Самымі «гарачымі» днямі тыдня ў паштальёна з’яўляюцца, напэўна, пятніца і субота. Думаю, што і на наступны год прыйду сюды ж падмяняць летнія адпачынкі паштальёнаў. Заробленае табой асабліва цэніцца…
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Вікторыя Савасцюк і Дзмітрый Засухін паштальёнамі сталі на час падмены адпачынкаў.

Опубликовано в «ГЧ» 30.07.2014 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


посмотреть

доставка води київ

ремонт квартир киев цена