Канікулы з карысцю

Больш чым 120 школьнікаў і навучэнцаў дзяржаўнага прафесійнага ліцэя, а гэта ў асноўным актывісты раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, свае летнія ка­нікулы праводзяць не дома за камп’ютарам, а працуюць. Дапамогу ў працаўладкаванні ім аказаў раённы камітэт ГА БРСМ. Юнакам і дзяўчатам прадастаўлены рабочыя месцы на ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат”, у Маларыцкім лясгасе, на прадпрыемстве “КраунБелагра” і ў гаспадарках раёна. Між іншым, дагаворы на працаўладкаванне падлеткаў заключаны практычна з усімі сельска­гаспадарчымі арганізацыямі раёна.
На ўборцы ранняй бульбы ў СВК “Хаціслаўскі” вось ужо некалькі дзён заняты юнакі з гарадскіх школ, а таксама ліцэя.
Загадчыца мерыстэмнай лаба­раторыі гаспадаркі Людміла Мішчук адзначыла, што хлопцы, хоць і гарадскія, вельмі стараюцца.
Улічваючы ўзрост школьнікаў, рабочы дзень іх нарміраваны.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: на ўборцы ранняй бульбы ў «Хаціслаўскім».
Фота Паўла КАНАНОВІЧА.

Опубликовано в «ГЧ» 30.07.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.