Вецер, вецер, ты — магутны

Як сведчаць факты, штогод на тэрыторыі раёна здараюцца надзвычайныя сітуацыі, звязаныя з моцнымі вятрамі ці ўраганамі, якія прыводзяць да значнага матэрыяльнага ўрону. Вось і сёлета, у чэрвені, ураган прайшоўся па вёсцы Масевічы .
Хацелася б напомніць правілы, якія трэба захоўваць у час урагану ці моцнага ветру. Неабходна шчыльна зачыніць вокны, дзверы, паддашкавыя люкі, шкло ў вокнах па магчымасці абараніць аканіцамі ці шчытамі. Прыбраць з даху, балконаў усе рэчы, якія вецер можа скінуць уніз і траўміраваць людзей. Пагасіць агонь у печах (гарачыя іскры з комінаў могуць прывесці да пажараў), зачыніць газавыя краны. Не выключайце радыёпрыёмнікі: па іх можа паступіць новая важная інфармацыя. Калі ў час урагану вы апынуліся на вуліцы, пастарайцеся схавацца ў бліжэйшым будынку, падвале ці натуральным укрыцці (яры, канаве і г.д). Рухайцеся па магчымасці бокам да ветру, прыкрываючы твар ад пяску. Ураганы нярэдка суправаджаюцца навальніцай, а таму не хавайцеся пад дрэвамі, якія стаяць асобна, не падыходзьце блізка да апор ліній электраперадач.
Каб знізіць асабістыя затраты на аднаўленне пашкоджаных будынкаў і пабудоў, лепш загадзя паклапаціцца аб страхаванні будынкаў і асабістай маёмасці ў прадстаўніцтве Белдзяржстраху.
Беражыце сябе!
Мікалай ДУБАЧ, начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
НА ЗДЫМКУ: пасля ўрагану ў в. Масевічы.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 30.07.2014 г.

Добавить комментарий


www.avto-poliv.com.ua

www.medicaments-24.com

раскрутка сайта в интернете
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!