Рыбацкія баталіі маларытчан

У мінулую суботу на базе вадаёма сялянска-фермерскай гаспадаркі “Баглан” прайшлі спаборніцтвы па лоўлі рыбы паплаўковай вудай, якія ініцыіравала раённае дзяржаўнае грамадскае аб’яднанне “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”.
Арганізатары пад­рых­тавалі месцы для 50 рыбакоў, але апошніх сабралося значна менш. Паўдзельнічаць у спаборніцтвах і паназіраць за ціхім паляваннем прыйшло каля 20 аматараў рыбалкі. А саміх удзельнікаў спаборніцтваў бы­ло дзевяць. Тры гадзіны доўжыліся спаборніцтвы. За гэты час далёка не ўсіх напаткала ўдача. Два рыбаловы засталіся ні з чым. А вось для Міхаіла Кадуна дзень сапраўды выдаўся рыбным, яму ўдалося злавіць трох карпаў, агульная здабыча яго склала 3 кілаграмы 400 грамаў. Яму арганізатары спаборніцтва прысудзілі першае месца. Другім па колькасці злоўленай рыбы стаў Раман Мірчук, з невялікім адставаннем ад яго на 3-е месца выйшаў Сяргей Струнец. Акрамя злоўленай рыбы, лепшых маларыцкіх рыбаловаў чакалі і падарункі, якія спатрэбяцца ім у рыбалоўнай справе.
На здымку: пераможца спаборніцтваў Міхаіл Кадун узважвае свой ўлоў.
Дар’я ЛУЦЫК.
Фота А. БУРШТЫНА.

Опубликовано в «ГЧ» 30.07.2014 г.

Добавить комментарий


www.ka4alka-ua.com

https://jaamboo.com.ua

tokyozakka.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!