«СЕКУНДНЫ» ПРЫЗ

Нядаўна ў абласным цэнтры праходзіў адкрыты чэмпіянат Брэста па каратэ кёкусінкай. І хоць гэты від кантактнага каратэ ў нашым горадзе з’явіўся нядаўна, але ўжо ёсць пэўныя вынікі. Маларыцкія спартсмены, якія былі запрошаны на чэмпіянат, здолелі даказаць, што яны не лыкам шыты. Так, бронзавыя медалі сярод юнакоў на гэтых спаборніцтвах заваявалі вучань сярэдняй школы № 1 Дзмітрый Дворак, вучань сярэдняй школы № 2 Міхаіл Касцючык, а сярод хлопчыкаў 8 – 9 гадоў чэмпіёнам стаў гімназіст Павел Русавук. Акрамя таго, спецыяльны прыз за самы хуткі бой, які доўжыўся 5 секунд, атрымаў вучань Олтушскай сярэдняй школы Артур Крэнь. Трэніруе гэтых каратыстаў Андрэй Тапалаў, які мае чорны пояс, першы Дан.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: юныя каратысты разам са сваім трэнерам.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


www.www.kamod.net.ua/shkafy-kupe-2

купить велик
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!