«Анамаліі бацькоўскай любові»

Назва гэтай кнігі выклікае мноства розных пачуццяў: ад лёгкага жаху да цікавасці даведацца: пра што яна. Адразу ўзнікае пытанне: ці часта такое сустракаецца сёння? Дзе, калі, кім так закапана, зачынена, схавана, скалечана любоў дзяцей да бацькоў і бацькоў да дзяцей, што ўзнікаюць анамаліі? Патрэбны адказ якраз і можна знайсці ў кнізе ігумена Яўменія (Пярыстага) «Анамаліі бацькоўскай любові».
Многія бацькі разглядаюць сваіх дзяцей як рухомую маёмасць, як форму ўласнасці. Яны лічаць: дзеці паводзяць сябе належным чынам толькі тады, калі яны кажуць і робяць тое, што хочуць ад іх бацькі. Дзіцячыя паводзіны, якія разыходзяцца з жаданнямі бацькоў, выклікаюць крытыку. Бацька ці маці ў такіх выпадках часта кажуць словы, напоўненыя смяротным ядам: «Такога я цябе не люблю!» Не робячы гэтага наўмысна, яны пазбаўляюць дзіця сваёй любові і адабрэння. Яно пачынае адчуваць сябе нялюбым і нават непатрэбным. Так закладваецца падмурак яго асобасных праблем у будучым.
Аднак псіхолагі ўжо даўно даказалі, што вопыт дзіцяці, атрыманы ім у адносінах з яго бацькамі, з’яўляецца асновай для ўсяго яго наступнага жыцця. Для дзіцяці жыццёва неабходна, каб бацькі яго любілі. Без ежы фізічнай яно не ў стане выжыць, без любові яно не зможа стаць паўнавартаснай асобай. Таму бацькі нясуць адказнасць за той вопыт, які дзіця атрымае ў сям’і.
Падрастаючы, дзіця развіваецца ў здаровую асобу прама прапарцыянальна колькасці і якасці любові, якую яно атрымлівае. Дакладна так, як расліна мае патрэбу ў сонечным святле і вільгаці, дзіця мае патрэбу ў пастаяннай любові і клопаце. Бацькі хочуць для сваіх дзяцей найлепшага. Чаму ж тады так шмат дзяцей вырастаюць, адчуваючы сябе недастаткова любімымі? Ціша, супакаенне, замілаванне пасяляюцца там, дзе жыве сапраўдная любоў. Але любоў не тая, у абдымках якой можна задыхнуцца. А тая, якая дае чалавеку свабодна, на поўныя грудзі дыхаць і галоўнае — развівацца.
Кніга «Анамаліі бацькоўскай любові» цікавая тым, што ў ёй выразна раскрыты прынцыпы, па якіх вырашаюцца праблемы ў сям’і. Менавіта няведанне гэтых прынцыпаў прыводзіць да анамалій у развіцці дзіцяці. Гэтае выданне дапаможа таксама разабрацца ў мінулых памылках і падкажа, як не зрабіць новых. Яно будзе карысным і як практычная дапамога ў сямейным кансультаванні.
Кніга «Анамаліі бацькоўскай любові» дапамагае, як кажуць, аддзяліць траву ад пустазелля, адрозніць сапраўдную бацькоўскую любоў ад дэструктыўнай, замаскіраванай пад любоў. Аўтар расказвае пра ценявыя бакі бацькоўскай любові, а дакладней — аб тых рэчах, пра якія мы часта не хочам не толькі гаварыць, але і думаць.
Кніга проста і даступна апавядае аб самым галоўным: як, якім чынам пабудаваць мір у сваёй сям’і, як аднаўляць парушаныя сувязі паміж самымі блізкімі людзьмі, як перабудаваць, выправіць скажоныя адносіны. Яна змяшчае мноства павучальных жыццёвых прыкладаў.
На здымку: вокладка кнігі «Анамаліі бацькоўскай любові».

Опубликовано в «ГЧ» 6.08.2014 г. 

Добавить комментарий


Subaru Forester аккумулятор купить

http://maxformer.com

платья детские нарядные
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!