Збіраем партфель

Менш чым месяц засталося да пачатку новага навучальнага года. Таму на парадку дня ў бацькоў – збор дзяцей у школу. Вядома, купіць усё і адразу ў многіх не атрымліваецца, бо гэта не так і проста. Ды і па кашальку б’е, асабліва, калі ў сям’і не адзін школьнік, а некалькі.
А што ж прапаноўваюць для школьнікаў ганд­лёвыя кроп­кі райспажыў­таварыства? Старшы прадавец магазіна тавараў паўсядзённага попыту в. Ляхаўцы Вера Мішчук удакладніла, што «Куток школь­ніка” ў іх магазіне быў аформлены яшчэ ў сярэдзіне ліпеня. У наяўнасці ёсць усе тавары, прадугледжаныя асартыментным пералікам. Пытаемся ў Веры Сямёнаўны, што найбольш цяпер запатрабавана.
— Вялікім попытам карыстаюцца канцылярскія, школьна-пісь­мовыя прылады, крыху меншым – тавары лёгкай прамысловасці, — гаворыць Вера Сямёнаўна.
У магазін мы з братам, які сёлета пойдзе ў сёмы клас, прыйшлі разам. Разам з ім тавар і выбіралі. Набыўшы тое, што патрэбна з канцылярскіх прылад і зра­біўшы пэўныя падлікі, прыйшлі да высновы: пакуль што пакупка па цане нас задавальняе.
Такі ж “Куток школьніка” ёсць і ў магазіне тавараў паўсядзённага попыту ў в. Макраны, куды мы паехалі, каб параўнаць асартымент. І ў макранскім магазіне можна было набыць усё тое ж, што і ў ляхавецкім, і па той жа самай цане.
Каб даведацца, чым дзяржаўныя магазіны адрозніваюцца ад прыватных у плане школьнага асартыменту, едзем у Маларыту. Заходзім у “Глобус”. Тут ідзе бойкі гандаль. Асартымент, праўда, амаль той жа, розніца толькі ў вытворцах і крыху ў цэнах. Яны на нейкія тавары меншыя. Дакупляем тое, што не купілі ў вясковых магазінах, і зноў робім падлікі. Наш кашалёк пакуль яшчэ дазваляе нам набыць і іншыя рэчы ў школу. Але з набыццём усяго набору тавараў мы вырашылі не спяшацца. Бо спадзяемся, што чым бліжэй запаветная дата – 1 верасня, тым часцей будуць арганізоўвацца розныя кірмашы, акцыі і больш скідак гандаль прапануе для пакупнікоў.
Павел КАНАНОВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: рада пакупнікам-школьнікам і іх бацькам старшы прадавец Ляхавецкага магазіна тавараў паўсядзённага попыту Вера МІШЧУК.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 9.08.2014 г.

Добавить комментарий


Сиалис 20 мг

https://oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!