АСАБЛІВЫЯ ЛЮДЗІ

«Лепшы па прафесіі сацыяльны работнік 2014г.» — так называўся конкурс, які нядаўна правёў Маларыцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У ім прынялі ўдзел 6 сацыяльных работнікаў аддзялення сацыяльнай дапамогі дома Арэхаўскага сельскага Савета.

— Работнікі сацыяльнай сферы, пераканана, – гэта асаблівыя людзі, — гаворыць Людміла Алесік, загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі дома. — Ад іх патрабуецца шмат цярпення, увагі, спагады, умення выслухаць, зразумець, дапамагчы. Іх сэрцы – гэта невычэрпная крыніца дабрыні. Дзякуючы шчырым словам сацыяльных работнікаў людзі, якім патрабуецца дапамога, знаходзяць суцяшэнне, спачуванне… Да кожнага чалавека прыходзіць восень жыцця – старасць. Але так хочацца, каб яна ва ўсіх была цёплай і ласкавай. Нашы работнікі, як сонейка, саграваюць сваіх бабуль і дзядуль, не даюць ім замёрзнуць ад раўнадушша, адзіноты, ад нанесеных душэўных ран.
-Сёння на тэрыторыі сельсавета ў 6 вёсках налічваецца 1040 чалавек, з іх 253 – гэта пенсіянеры, — кажа Святлана Вітаноўская, яго старшыня. — Акрамя таго, пражывае 41 чалавек, які знаходзіцца на надомным абслугоўванні. Гэтым людзям, адзінокім, састарэлым, хворым, пастаянна патрабуецца дапамога. Цяпер яе аказваюць Юлія Ярмалюк, Ала Луцык, Валянціна Корань, Валянціна Дударчук, Валянціна Луцык, Валянціна Капанька. Менавіта гэтыя жанчыны і аспрэчвалі званне лепшай па прафесіі.
Падтрымаць і пахварэць за сацыяльных работнікаў прыйшлі і тыя, каму яны аказваюць дапамогу і даглядаюць.
Пачаўся традыцыйны конкурс з малебна ў царкве ў гонар святой вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы в.Арэхава, які адслужыў айцец Анатоль Дударчук. Ён благаславіў усіх прысутных на добрыя справы. Затым у мясцовым СДК адбылося асноўнае мерапрыемства. Журы, якое ўзначальваў Мікалай Мішчанка, дырэктар МТЦСАН, неабходна было ацаніць выступленні канкурсантак у 4 рознапланавых турах: «Візітная картка», тэарэтычным туры «Эрудыт», дамашнім заданні (намінацыі «Кулінарачка», «Умелыя рукі»), музычна-паэтычным конкурсе «Талентаў нам не пазычаць, мы ўмеем адпачываць» (намінацыі «Неабмежаваны рэсурс», «Напорыстасць і настойлівасць», «Індывідуальны стыль і нестандартны падыход»). У кожнай намінацыі вызначаўся лепшы сацыяльны работнік. Усім ім былі ўручаны дыпломы і памятныя падарункі. Па суме набраных балаў пераможцай конкурсу «Лепшы па прафесіі» стала Ала Луцык. Яна і атрымала галоўны прыз. Між іншым, Ала Раманаўна сацыяльным работнікам працуе 2 гады, абслугоўвае 7 чалавек вёсак Дрочава і Добрае.
Настрой святочнасці і ўрачыстасці быў створаны, дзякуючы намаганням Вольгі Сахарчук, дырэктара Арэхаўскага СДК, Наталлі Гаўрылюк, дырэктара Ланскога СДК, і выступленню вакальнага калектыву Арэхаўскага СДК (мастацкі кіраўнік Мікалай Сахарчук).
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: удзельнікі конкурсу «Лепшы па прафесіі сацыяльны работнік 2014г.

Опубликовано в «ГЧ» 9.08.2014 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Битумная черепица Акваизол Акцент

https://oncesearch.com

steroid-pharm.com/